Распарадак рэкалекцый на Вялікі Пост 2023 года ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля г.Мінска (Серабранка)
- Катэгорыя: Аб'явы
Рэкалекцыяніст ксёндз Мікалай Ціхановіч
І дзень
24.03.2023 – Пятніца
18.00 – крыжовы шлях для ўсіх вернікаў.
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
20.00 – крыжовы шлях і рэкалекцыйная навука для моладзі.
ІІ дзень
25.03.2023 – Субота
08.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. Пасля Св. Імшы Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці.
10.00 – Св. Імша для падлеткаў і бацькоў. Пасля Св. Імшы Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці.
12.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для колаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіён Марыі, Апостальства дапамогі душам чыстцовым, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве. Пасля Св. Імшы Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці.
16.00 – крыжовы шлях з рэкалекцыйнай навукай для дзетак.
18.00 – пакутнае набажэнства для ўсіх вернікаў і магчымасць прыступіць да Сакрамэнту Споведзі.
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. Пасля Св. Імшы Духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці.
20.30 – навука для моладзі, Салезіянаў Супрацоўнікаў, Адкрытых Сэрцаў і для ўсіх жадаючых вернікаў.
ІІІ дзень
26.03.2023 – Нядзеля
08.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
10.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для маладых сем’яў.
11.30 – песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.
12.00 – Св. Імша (Сумма) з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
18.15 – Нешпары
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. (Заканчэнне рэкалекцый).
4-ая НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ– 19 сакавіка 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 20 сакавіка, панядзелак - Урачыстаць св. Юзафа. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень абавязковы.
- 25 сакавіка, субота - Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00, пасля якіх адбудзецца духоўнае ўсынаўленне ненароджаных дзяцей. Заахвочваем вернікаў да ўдзелу.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях. Дакладны разпарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
- Памятаем пра хворых і адзінокіх людзей у нашай парафіі. Запрашаем да іх святароў, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамагчы ім духоўна падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў парафіяльным кіёску да 26 сакавіка.
- З 27 па 29 сакавіка пры нашым араторыі для дзяцей і падлеткаў пройдуць канікулы з Богам.
- з 2 па 5 клас кожны дзень з 8.00 да 16.00. Ахвяра - 25 руб.
- з 6 па 11 клас кожны дзень з 17.30 да 21.00. Ахвяра - 5 руб.
Запісацца на канікулы з Богам можна да 26 сакавіка ў нашым парфіяльным кіёску, альбо па нумарах, якія змешчаны на дошцы аб'яў.
Спатканне для бацькоў дзяцей 2-5 клас адбудзецца 26 сакавіка ў 18:00, 6 - 11 клас - у 18:30 у будынку араторыя.
Таксама звяртаемся з просьбай да ўсіх вернікаў. Патрэбна дапамога на працягу трох дзён вакацый у прыбіранні араторыя паміж першай
і другой зменай (з 16:00 да 17:00). Жадаючых дапамагчы просім звяртацца ў наш парафіяльны кіёск, альбо безпасрэдна да
кс. Алега. Загадзя выказваем шчырую падзяку.
- Дальнейшы працяг калядных наведванняў на гэтым тыдні адбудзецца па вул. Пляханава. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні,вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
3-ая НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ– 12 сакавіка 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 16 сакавіка, чацвер - Гадавіна пасвячэння Катэдральнага Касцёла ў Мінску. Галоўная ўрачыстая св. Імша будзе цэлебравацца ў гэтай святыні ў 18.30. Заахвочваем вернікаў прыняць удзел ва ўрачыстасці з магчымасцю атрымаць поўны адпуст.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 12 сакавіка, нядзеля - прыпадае сусветны дзень “КАРЫТАС”. Ахвяры, збіраныя падчас св. Імшаў, пойдуць на патрэбы дабрачыннай арганізацыі “Карытас” у Беларусі.
- Месяц сакавік прысвечаны ўшанаванню св. Юзафа. З гэтай нагоды ў нашай парафіі распачалася навэнна, якой молімся ў нашай святыні пасля св. Імшаў. Урачыстаць св. Юзафа ў гэтым годзе святкеум 20 сакавіка. Урачтыстасць абавязковая. Св. Імшы – у 7.00; 11.00; 19.00.
- 25 сакавіка, субота - святкуем Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы – у 8.00; 10.00; 12.00; 19.00, пасля якіх адбудзецца духоўнае ўсынаўленне ненароджаных дзяцей. Заахвочваем вернікаў да ўдзелу.
- З 27 па 29 сакавіка пры нашым араторыі для дзяцей і падлеткаў пройдуць канікулы з Богам.
- з 2 па 5 клас кожны дзень з 8.00 да 16.00. Ахвяра - 25 руб.
- з 6 па 11 клас кожны дзень з 17.30 да 21.00. Ахвяра - 5 руб.
Запісацца на канікулы з Богам можна да 22 сакавіка ў нашым парфіяльным кіёску, альбо па нумарах, якія змешчаны на дошцы аб'яў.
- Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
- Крыжовы шлях для дарослых – па пятніцах ў 8.45 і ў00
- Крыжовы шлях для моладзі – па пятніцах у00
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – па суботах у00
- Песні жальбы – па нядзелях у20.
- Памятаем пра пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі
і Сырыі. Пры галоўным алтары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі. - Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
- Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Пляханава. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- 19 сакавіка, прыпадая трэцяя нядзеля месяца, згодна з традыцыяй ахвяры будзем збіраць на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
1-ая НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ– 26 лютага 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 2 сакавіка, чацвер - першы чацвер месяца. Молімся аб новыя і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця.
- 3 сакавіка, пятніца - першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету. Пасля св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
- 4 сакавіка, субота – успамін св. Казіміра, а таксама першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца, запрашаем на
св. Імшу ў 17.00.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- У нядзелю, 5 сакавіка ў 18.00 адбудуцца нешпары за памерлых
і канферэнцыя для членаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым, а таксма для ўсіх жадаючых. Нешпары адбудуцца ў будынку касцёла. Пасля нешпараў у 19.00 у інтэцыі душаў чыстцовых будзе цэлебравацца св. Імша. - Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
- Крыжовы шлях для дарослых – па пятніцах ў 8.45 і ў00
- Крыжовы шлях для моладзі – па пятніцах у00
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – па суботах у00
- Песні жальбы – па нядзелях у20.
- Памятаем пра пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі
і Сырыі. Пры галоўным алтары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі. - Ад пепельнай серады, пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць Вялікі Пост перажыць без ужывання алкаголю.
- Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца: 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
- Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Карыцкага, вул. Філатава, вул. Васняцова. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
VIІ Звычайная нядзеля – 19 лютага 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 22 лютага, серада - ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА. Дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страваў. св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00.
- 23 лютага, чацвер - успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
- 25 лютага, серада - успамін св. Алаізія Версілія, і св. Калікста Караварыё, салезіянаў мучанікаў.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Распарадак Набажэнстваў на Вялікі Пост у парафіі Св. Яна Хрысціцеля будзе наступны:
- Крыжовы шлях для дарослых па пятніцам у 8.45 і а 18.00 гадзіне.
- Крыжовы шлях для моладзі па пятніцам а 20.00 гадзіне.
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў па суботам а 16.00 гадзіне.
- Песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту па нядзелям а гадзіне 11.20.
- Пастановай на Вялікі Пост у нашай парафіі будзе: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі і Сырыі. Пры галоўным алтары будзе знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
- Ад пепельнай серады, пры алтары Езуса Міласэрнага, будзе знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць Вялікі Пост перажыць без ужывання алкаголю.
- Вялікапостныя рэкалецыі ў наша парафіі адбудуцца: 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
- 25 лютага, субота - адбудзецца выезд для падлеткаў 6-11 клас у парк актыўнага адпачынку 067. Кошт выезду 30 рублёў. Запісацца можна ў кіёску да 22 лютага ўключна. Колькасць месцаў абмежавана.
- 26 лютага, нядзеля - пасля св. Імшы на 10.00 гадзін адбудзецца цікавая і плённая сустрэча для дзяцей з 2 па 5 клас. Запрашаем!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі духоўнымі разважаннямі і падзеямі ў жыцці Касцёла на Беларусі.
- Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.










