VI Звычайная нядзеля – 12 лютага 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 14 лютага, аўторак - свята святых Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
- 15 лютага, серада - дзень нараджэння абыходзіць біскуп Юрый Касабуцкі. Памятаем пра яго ў малітве.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 21 лютага, аўторак, прыпадае дзень нараджэння нашага святара кс. Алега Каралёва. Св. Імша ў інтэнцыі кс. Алега будзе справавацца 19 лютага ў нядзелю а 10.00 гадзіне, пасля якой усёй парафіяй будзем складаць віншаванні. Усіх сардэчна запрашаем!
- Заахвочваем вернікаў прыносіць вербы з мінулага года, якія ў бліжэйшым часе будуць спалены, попел з якіх будзе выкарыстаны ў пепельную сераду для пасыпання галоваў. Вербы можна заставіць пры нашым парафіяльным кіёску.
- З вялікім смуткам мы чуем паведамленне аб моцным землятрусе, які адбыўся 6 лютага гэтага года на паўднёвым усходзе Турцыі і ў паўночнай частцы Сірыі. Ад 13 лютага ў нашай парафіі аб’яўляем збор матэр’яльнай дапамогі для пацярпелых ад землятрусу. Пры галоўным алтары будзе знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
- 19 лютага, нядзеля – прыпадае ІІІ-я нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. На дадзены момант ахвяраванні збіраем на інсталяцыю электрашчытавой у новай святыні.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі духоўнымі разважаннямі і падзеямі ў жыцці Касцёла на Беларусі.
- Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.
IV Звычайная нядзеля – 29 студзеня 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 30 студзеня, панядзелак - успамін бл. Браніслава Маркевіча, святара.
- 31 студзеня, аўторак - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй святкуем урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Галоўная ўрачыстая св. Імша будзе цэлебравацца ў 19.00, пасля якой запрашаем усіх на дальнейшае святкаванне ў араторый. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст.
- 2 лютага, чацвер - Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай).
Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне свечак. Свечкі можна набыць у парафіяльным кіёску. У гэты дзень таксама прыпадае першы чацвер месяца - молімся аб новыя і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця. - 3 лютага, пятніца - Успамін Св. Блажэя. Св. Імшы: 8.00; 19.00. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне праз заступніцтва св. Блажэя ад хваробаў горла. Таксама ў гэты дзень прыпадае першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
- 4 лютага, субота - першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу ў 17.00.
- 5 лютага, нядзеля - успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады ў гонар св. Агаты.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Жылуновіча, вул. Карыцкага, вул. Шышкіна, вул. Кабушкіна. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не зможа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- 5 лютага, нядзеля - пасля св. Імшы на 10.00 адбудзеца чарговая сустрэча для сямейных пар, якая носіць характар “Дыялогу”. Сустрэча пройдзе ў класе нумар 2, буднак капліцы. Адказная - сястра Ірына.
- З 3 па 5 лютага ў ЦЭНТРЫ “КАРЫТАС” у вёсцы Ляскоўка, что ў Бараўлянах, пройдуць Сужэнскiя Рэкалекцыі, якiя праводзiць рух "Сужэнскiя Сустрэчы". Да удзелу запрашаем сужэнствы, якiя жадаюць паглыбiць сваю любоў i ўзаемапаразуменне, альбо перажываюць часовыя цяжкасцi ў адносiнах. Дадатковая інфармацыя пра рэкалекцыі і парадак запiсу прадстаўлены на ПЛАКАЦЕ на дошцы аб’яў.
- Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
ІІ Звычайная нядзеля – 15 студзеня 2023 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 17 студзеня, аўторак - успамін св. Антонія, абата.
- 20 студзеня, пятніца - успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка, ўспамін св. Себасцьяна, мучаніка.
- 21 студзеня, субота - успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 15 студзеня – прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры збіраем на далейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні, а дакладна - на электрашчыт для новай святыні. Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам за дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- Скончыўся перыяд Божага Нараджэння. У аўторак, 17 студзеня, запрашаем усіх вернікаў дапамагчы прыбраць святочныя ўпрыгожванні: раніцай у 9.00, вечарам - у 18.00. Асабліва запрашаем мужчын дапамагчы дэмантаваць яслі, якія знаходзяцца пры нашай святыні.
- У нашай парафіі распачынаем калядныя наведванні. На гэтым тыдні калядныя наведванні адбудуцца па вул. Куляшова, вул. Народная,
вул. Надзежды Крупскай. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не зможа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску. - 21 студзеня, субота - у 17.00 гадзін будзе цэлебравацца св. Імша ў інтэнцыі душаў церпячых у чысцу, а таксама ў інтэнцыі памерлых вернікаў, якія належылі да Апостальства Дапамогі Душам Чысцовым.
- 22 студзеня, нядзеля - распачынаем навэнну перад ўрачыстасцю св. Яна Боско, якой будзем маліцца на прыканцы св. Імшаў. Запрашаем ахвяраваць гэтую малітву ў інтэнцыі дзяцей і моладзі.
У знак нашага клопату пра бедных, па прыкладу св. Ян Боско, на працягу студзеня можна прыносіць да выстаўленага ў святыні кошыка прадукты харчавання (муку, рыс, групу, алей, цукар і інш.), якія ва ўрачыстасць св. Яна Боска, 31 студзеня, будуць перададзены ў бедныя сем’і. Заклікаем быць адкрытымі і ахвярнымі на тых, хто знаходзіцца ў патрэбе.
- 24 студзеня, аўторак - успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, а таксама апекуна салезіянскай сям’і. Падчас св. Імшаў на 8.00 і на 19.00 адбудзецца благаслаўленне мёду. Мёд можна набыць ў нашым парафіяльным кіёску.
- 31 студзеня, аўторак - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Галоўную ўрачыстую св.Імшу ў 19.00 узначаліць арцыбіскуп-эмэрыт мінска-магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст. Запрашаем усіх!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць грамнічныя свечкі для благаслаўлення ў свята Маці Божай Грамнічнай.
- Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
НЯДЗЕЛЯ 18 СНЕЖНЯ 2022 ГОДА – IV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 21 снежня, серада – успамін св. Пятра Канізія, прэзбітэра і доктара Касцёла
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры збіраем на патрэбы будовы нашай святыні. Божа адудзяч!
- Сёння ў нашу святыню прыбудзе Бэтлеемскі агонь, які можна будзе занесці ў свае сем’і. Загадзя просім набыць лампадкі.
- Час Адвэнту - час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзяча свята Божага Нараджэння, а таксама час на добрыя ўчынкі для бліжніх. На час Адвэнту для нашай парафіі выбрана наступная пастанова: Збор ахвяраванняў для дзецей у Сіера Леонэ, Афрыка - мейсца, дзе працуе
кс. Сяргей Гоман. Ахвяраванні можна складаць у скрыню, якая знаходзіцца пры галоўным алтары. - Прыпамінаем, што на гэтым тыдні ў нашай парафіі будуць цэлебравацца апошнія ў гэтым годзе Раратнія Св. Імшы ў 6.55. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
- Распарадак св. Імшаў на свята Божага Нараджэння:
24 снежня: 6.55 – Раратняя св. Імша; 22.00 – св. Імша – Вігілія; 24.00 – св. Імша – Пастэрка.
25 снежня: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00
- Увага! Дзеці і падлеткі!!
З 27 па 29 снежня пры араторыі пройдуць зімовыя вакацыі.
Для дзяцей з 2 па 5 клас вакацыі будуць праходзіць з 9.00 да 16.00. Аднак прыводзіць дзяцей можна, пачынаючы з 8.00. Ахвяра за вакаці: 25 BYN. Калі хто мае фінансавыя цяжкасці каб скласці ахвяру, просім звяртацца да кс. Алега.
Для падлеткаў з 6 по 11 клас вакацыі будуць праходзіць з 17.30 да 21.00. Ахвяра за вакацыі: 5 BYN. Для бацькоў даннаў группы 26 снежня ў 18.30 у будынку араторыя адбудзецца арганізацыйная сустрэча.
Запісацца на вакацыі можна да 21 снежня толькі ў нашым парафіяльным кіёску.
- Да свята Божага Нараджэння ёсць магчымасць набыць смачная печыва, а таксама прыгожыя стаенкі, якія рабілі аніматары і група Адкрытыя сэрцы. Продаж арганізаваны пры выхадзе са святыні і ў кіёску. Ахвяраванні пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя.
- 30 снежня – свята св. Сям’і. З гэтай нагоды ў нашай парафіі адбудзецца аднаўленне сужанскіх абяцанняў для сем’яў, якія ў гэтым годзе абыходзяць свой чарговы юбілей. Для тых, хто прагне ўзяць удзел у гэтым прыгожым святкаванні, просім звяртацца да с. Ірыны. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.
Увага дзеці і бацькі! 2 студзеня, панядзелак – у нашай парафіі на 11.00 гадзіну адбудзецца святочная аплаткавая сустрэча для ўсіх дзяцей Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, якую ўзначаліць св. Імшой арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Запрашаем і просім запісацца да ўдзелу да 30 снежня толькі ў нашым парафіяльным кіёску.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску аплаткі, сена і літургічныя каляндары на новы 2023 год.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім мужчынам, якія на гэтым тыдні дапамагалі ўсталяваць яслі і ёлкі ў святкаванні надыходзячых святаў Божага Нараджэння. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!










