"Небасхіл"
{audio autostart}http://serebranka.sdb.by/nebasxil/Nebasxil.mp3{/audio}![]()
Я гляджу на небасхіл,
У аблоках Цябе бачу.
У праменях сонца Ты
Асвятляеш усю зямлю,
Прабачаеш мне грахі,
Міласэрнасць спасылаеш.
І Цябе, мой мілы Пане,
Усім сэрцам я люблю…
Парафіяльны музычны гурт "Небасхіл" існуе ўжо шмат год (нарадзіўся ў 2006 годзе). Мае ўжо шмат творчых поспехаў, ездіць на гастролі па Беларусі, мае сваіх прыхільнікаў. Вось нарэшце ён з'явіўся і на парафіяльнай старонцы ў сеціве!
Гурт выступае як у сваёй парафіі, так і ў іншых каталіцкіх парафіях Беларусі, але мы таксама з радасцю адгукаемся і на запрашэнні іншых хрысціянскіх супольнасцей.
У нашым рэпертуары існуе многа больш кампазіцый, чым можна пачуць на дыску. Многiя тэксты і музыка створаны намі, некаторыя спевы падараваныя нашымі сябрамі, некаторыя ўзяты з каталіцкіх зборнікаў.
Заўсёды вельмі шчыра запрашаем усіх на нашыя канцэрты, каб разам радавацца падараванаму жыццю і праслаўляць Бога за Ягоныя ласкі.
Склад гурту:
Маша Белянская – спеў
Ілля Матыяшкойць - клавішы, спеў
Паша Купцоў – сола гітара
Антон Юхнавецкі – бас гітара
Оля Красільшчыкава – спеў
Даша Навахрост – спеў
Аня Плахотнікава – спеў
Наталля Матыяшкойць – спеў
Праслухаць кампазыцыю "Шлях да збаўлення" з новага аднайменнага альбома.
{audio}http://serebranka.sdb.by/nebasxil/Shliah_da_zbaulennia.mp3{/audio}
Праслухаць кампазыцыю "Он сегодня узнал" з альбома "Ты сэрца Сваё давярай Мне"
{audio}http://serebranka.sdb.by/nebasxil/Mnie_liubov'_podaril.mp3{/audio}
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі падзей, звязаных з парафіяльным музычным гуртам "Небасхіл" >>>
Вынікі конкурса ад гурта "Небасхіл"
- Катэгорыя: "Небасхіл"
Шаноўныя сябры! Вось і надышоў час падвесці вынікі конкурса, які праводзіўся музычным гуртом "Небасхіл" на нашым сайце. Нагадваем, што на працягу больш чым месяца праводзілася галасаванне за спевы гурта. Тры спевы, якія набяралі больш за ўсё галасоў, будуць абавязкова выкананыя музыкамі падчас Каляднага канцэрта гурта 22 студзеня 2012 года.
Запрашаем прыняць удзел у конкурсе ад гурта “Небасхіл”
- Катэгорыя: "Небасхіл"
Гурт “Небасхіл” прапануе кожнаму прыняць удзел у яго традыцыйным Калядным канцэрце. Як? Вельмі проста: на нашым сайце праходзіць галасаванне за спевы гурта. Тры спевы, якія набяруць больш за ўсё галасоў, будуць абавязкова выкананыя музыкамі.
Падрабязней: Запрашаем прыняць удзел у конкурсе ад гурта “Небасхіл”
Канцэрт "Небасхіла" на фестывалі "Птушкай будзь" у г. Браслаў
- Катэгорыя: "Небасхіл"
Велікапосны малітоўны вечар з «Небасхілам» стаў малітвай за ахвяр тэракту ў мінскім метро
- Катэгорыя: "Небасхіл"
Велікапосныя разважанні з музычным гуртом парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка) сталі ўжо добрай традыцыяй. Сёлета вечар малітвы, што прайшоў 16 красавіка 2011 г., меў не толькі велікапосную афарбоўку.










