Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 15, Пн. – успамін Бл. Арцёмія Дзацці, салезіяніна, законніка.
  • 16, Аўт. – гадавіна пасвячэння катэдральнага Касцёла ў Мінску.
  • 19, Пт. – Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00.

З жыцця нашай парафіі:

  • Выказваем шчырую падзяку нашаму айцу рэкалекцыяністу, айцу Віктару Бохану за дар Божага Слова скіраванага да нас у часе парафіяльных рэкалекцый. Божа адудзяч!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі пра жыццё Касцёла на Беларусі. А таксама вельмі прыгожыя і вельмі смачныя пасхальныя пернікі, якія выпякалі і ўпрыгожвалі жанчыны з нашай парафіі. Ахвяраванні з продажу пернікаў пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем набываць!
  • У наступную нядзелю прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 8, Панядзелак – успамін св. Яна Божага, законніка.
  • 9, Аўторак – успамін св. Францішкі Рымскай, законніцы.
  • 10, Серада – першы дзень навэнны да св. Юзафа.
  • 12, Пятніца – успамін бл. Алаізія Арыёнэ, святара.
  • 13, Субота – дзень малітваў у інтэнцыі Святога Айца Францішка ў гадавіну абрання (2013)

 

З жыцця нашай парафіі:

  • Вялікапостныя Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 12,13,14 сакавіка. Просім вернікаў запланаваць гэты час! Разпарадак Вялікапостных Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі пра жыццё Касцёла на Беларусі.
  • У нашай капліцы, пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую можа запісацца кожны, хто на час Вялікага Посту ўзяў сабе за пастанову не ўжываць алкаголя.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

Распарадак рэкалекцый на Вялікі Пост 2021 года
ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля г. Мінска (Серабранка)

Рэкалекцыяніст: а. Віктар Бохан, рэдэмтарыст місіянер

 

І дзень

12.03.2021 г. Пятніца

18.00 – крыжовы шлях для ўсіх вернікаў.

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

20.00 – крыжовы шлях і рэкалекцыйная навука для моладзі.

 

ІІ дзень

13.03.2020 г.  – Субота

8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

12.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для колаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіон Марыі, дапамога душам чысццовым, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве.

16.00 – крыжовы шлях з рэкалекцыйнай навукай для дзетак.

17.30 – пакутнае набажэнства для ўсіх  вернікаў і магчымасць прыступіць да Сакрамэнту Споведзі.

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

20.30 – выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту для моладзі, Салезіянаў Супрацоўнікаў, Адкрытых Сэрцаў і для ўсіх жадаючых вернікаў. (Малітоўныя разважанні – Айцец Рэкалекцыяніст, спеў – моладзь)

 

ІІІ дзень

14.03.2020 г. Нядзеля

8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

10.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для маладых сем’яў.

11.30 – песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.

12.00 – Св. Імша (Сумма) з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

18.15 – Нешпары

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. (Заканчэнне рэкалекцый)

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 4, Чацвер – успамін св. Казіміра, а таксама І-ы чацвер месяца. У лачнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 5, Пятніца – прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і ўсяго свету.
  • 6, Субота – прыпадая І-ая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу а 19.00 гадзіне.

З жыцця нашай парафіі і араторыя:

  • Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
  • Крыжовы шлях для дарослых – пятніца а 18.00
  • Крыжовы шлях для моладзі – пятніца а 20.00
  • Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – субота а 16.00
  • Песні жальбы – нядзеля а 11.20
  • Вялікапостныя Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 12,13,14 сакавіка. Просім вернікаў запланаваць гэты час! Разпарадак Вялікапостных Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
  • Як пастанову на Вялікі Пост для ўсёй нашай парафіі выбіраем: - Збор фінансавых сродкаў на распрацоўку праектнай дакументацыі па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні. Пры галоўным алтары знаходзіцца скарбонка для збору ахвяраванняў падчас Вялікага Посту.
  • Субота – дзень свайго нараджэння святкуе сястра Юля Клявец, салезіянка. Атуляем яе нашымі малітвамі. Віншаваць сястру Юлю будзем 7 сакавіка падчас св. Імшы а 10.00 гадзіне. Запрашаем!
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы: “Авэ Марыя” і “Наша вера” з цікавымі артыкуламі пра жыццё і гісторыю Касцёла на Беларусі.
  • У нашай капліцы, пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую можа запісацца кожны, хто на час Вялікага Посту ўзяў сабе за пастанову не ўжываць алкаголя.
  • Пры нашай парафіі працуе юрыдычны кабінет, дзе кожны можа бясплатна атрымаць юрыдычную дапамогу. 1 сакавіка ў 18.30 у першым кабінеце пройдзе лекцыя па сямейных пытаннях. Пасля лекцыі будзе магчымасць індывідуальна паразмаўляць са спецыялiстам.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 22, Панядзелак – свята катэдры св. Пятра, апостала.
  • 23, Аўторак – успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
  • 25, Чацвер – успамін св. Алаізія Версілія і св. Калікста Караварыё, салезіянаў, мучанікаў.

З жыцця нашай парафіі і араторыя:

  • Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
    1. Крыжовы шлях для дарослых – пятніца а 18.00
    2. Крыжовы шлях для моладзі – пятніца а 20.00
    3. Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – субота а 16.00
    4. Песні жальбы – нядзеля а 11.20
  • Вялікапостныя Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 12,13,14 сакавіка. Просім вернікаў запланаваць гэты час!
  • Як пастанову на Вялікі Пост для ўсёй нашай парафіі выбіраем: - Збор фінансавых сродкаў на распрацоўку праектнай дакументацыі па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні. Пры галоўным алтары знаходзіцца скарбонка для збору ахвяраванняў падчас Вялікага Посту.
  • 24, Серада – для ўсёй Салезіянскай сям’і і для ўсіх жадаючых а 20.00 гадзіне ў новай святыні, адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
  • 28, Нядзеля – падчас Св. Імшы а 10.00 гадзіне адбудзецца ўрачыстае прыняцце кандыдатаў у міністранты. Памятаем пра іх у малітве.
  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы: “Авэ Марыя” і “Наша вера” з цікавымі артыкуламі пра жыццё і гісторыю Касцёла на Беларусі.
  • Пры нашай парафіі працуе юрыдычны кабінет, дзе кожны можа бясплатна атрымаць юрыдычную дапамогу. 1 сакавіка ў 18.30 у першым кабінеце пройдзе лекцыя па сямейных пытаннях. Пасля лекцыі будзе магчымасць індывідуальна паразмаўляць са спецыялiстам. Для ўдзелу неабходна запісацца. Нумар тэлефону для запісу размешчаны на дошцы аб'яў.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні.

Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 17лютага, серада – Папяльцовая серада. Пачатак Вялікага Посту. Разпарадак Св. Імшаў: 7.00; 11.00; 19.00.

 

Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:

  • Крыжовы шлях для дарослых – пятніца а 18.00
  • Крыжовы шлях для моладзі – пятніца а 20.00
  • Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – субота а 16.00
  • Песні жальбы – нядзеля а 11.20

 

З жыцця нашай парафіі і араторыя:

  • 21 лютага, нядзеля - ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні збіраем на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. У дадзены час распрацоўваецца праектная дакументацыя па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні.
  • 21 лютага, нядзеля - дзень нараджэння нашага святара, кс. Алега Каралёва. Запрашаем усіх вернікаў далучыцца да супольная малітвы і віншаванняў падчас св.Імшы а 10.00 гадзіне.
  • 20 лютага, субота, 17.00 - чарговая сустрэча кандыдатаў у міністранты. Урачыстае прыняцце кандыдатаў у міністранты адбудзецца 28 лютага падчас св.Імшы а 10.00 гадзіне.
  • 20 лютага, субота - ў араторыі імя Св. Яна Боско абдудзецца турнір па настольнаму тэнісу:
  • узроставая група ад 11 да 14 год - з 18.00 да 20.00,
  • узроставая група ад 15 год і вышэй – з 20.00 да 22.00.

Кошт удзелу - 2 рублі.

Запісацца на турнір  можна на інстаграм старонцы араторыя @aratoryj_mensk, альбо ў закрыстыі па 19 лютага. Усіх сардэчна запрашаем прыняць удзел у турніры. 

 

Заахвочваем набываць у парафіяльным кіёску абразы і духоўную літаратуру для ўзрастанні ў веры і паглыблення нашых ведаў (абразы з выявай Маці Божай Будслаўскай, Св. Яна Боско, апекуна нашай парафіі, і іншых святых; новае выданне біяграфіі Св. Яна Боско; афорленую у рамцы малітву перад і пасля ежы і г.д.).

Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні.

Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 08, Панядзелак – успамін св. Гераніма Эміліяні, законніка, а таксама св. Жазэфіны Бакіты, панны.
  • 09, Аўт. – успамін бл. Эўзэбія Палёміно FМА (сястры салезіянкі)
  • 10, Серада – успамін св. Cхалястыкі, панны.
  • 11, Чацвер – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда — Сусветны дзень хворых. У гэты дзень, у нашай святыні а 11.00 гадзіне, адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ўсіх хворых, у часе Якой святары будуць удзяляць Сакрамэнт Намашчэння Хворых. Запрашаем да Сакрамэнту Намашчэння Хворых усіх, хто знаходзіцца ўстане ласкі Божай, а гэта значыць пасля Сакрамэнту Споведзі.

З жыцця і падзей нашай парафіі і араторыя:

  • У наступную нядзелю 14 лютага, запрашаем дзяцей і бацькоў на дзіцячы араторый адразу пасля св. Імшы а 10.00 гадзіне. Эпідэміялагічная сітуацыя не дазваляе нам у гэты дзень правесці ў поўнай меры карнавал, таму замест карнавальных касцюмаў і масак запрашаем да ўдзелу ў конкурсе на найлепшую ахоўную маску. Маскі будуць ацэньвацца па розных параметрах, такіх як: прыгажосць, практычнаць, зручнасць і г.д. Чакаем вас праз тыдзень ў Араторыі, поўных сіл і з добрымі маскамі.
  • У хуткім часе распачнецца Вялікі пост. Таму заахвочваем вернікаў прыносіць старыя вербы, каб пепел, якім будзем пасыпаць галовы, падрыхтаваць на папяльцовую сераду. Пры парафіяльным кіёску будзе знаходзіцца скрыня, у якую можна будзе складаць вербы.
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць прыгожыя абразы з візырункам Маці Божай Будслаўскай, Св. Яна Боско, а таксама літаратуру з новай біяграфіяй Св. Яна Боско і прыгожа запраектаваную ў рамцы малітву да яды і пасля яды. Заахвочваем набываць!
  • Выказваем усім, хто дапамагаў у падрыхтоўках да святкавання Урачыстасці св. Яна Боско. Няхай Яго заступніцтва ў небе выпрошвае для кожнага з Вас патрэбныя ласкі!
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:

  • 2, Аўт. – Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай).
    Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. У часе святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне свечак. Свечкі можна набыць у парафіяльным кіёску.
  • 3, Ср. – Успамін Св. Блажэя. Св. Імшы: 8.00; 19.00. У часе святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне праз заступніцтва св. Блажэя ад хваробаў горла.
  • 4, Чц. – І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 5, Пт. – І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і ўсяго свету. Таксама ў гэты дзень прыпадае успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Св. Імшы: 8.00; 19.00. У часе святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады ў гонар св. Агаты.
  • 6, Сб. – І-ая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу а 19.00 гадзіне.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы да Урачыстасцяў св. Яна Боско. Божа адудзяч кожнаму і праз заступніцтва св. Яна Боско спашлі ўсім патрэбныя ласкі.
  • Выказваем таксама падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам, за ахвяраванні складзеныя на патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!

31 СТУДЗЕНЯ Ў НЯДЗЕЛЮ

РАЗПАРАДАК СВЯТЫХ ІМШАЎ

БУДЗЕ НАСТУПНЫ:

 

  • 8 00;

 

  • 10 00 і 12.00 – Святых Імшаў не будзе!!!!

 

  • 11 00 – галоўная ўрачыстая св. Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB

 

  • 19 00

Сёння ў ІІІ-яю нядзелю месяца выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам і ўсім нашым ахвярадаўцам за сённяшнія ахвяраванні ахвяраваныя Вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 18, Панядзелак – разпачынаем тыдзень малітваў аб адзінстве ўсіх хрысціянаў.
  • 20, Серада – успамін св. Фабіяна, папы і св. Себасцьяна, мучанікаў.
  • 21, Чацвер – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
  • 22, Пятніца – успамін св. Вінцэнта, дыякана і мучаніка, а таксама бл. Лаўры Вікуньі, вучаніцы сясцёр салезіянак. У гэты дзень таксама разпачынаем навэнну да Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі.
  • 24 студзеня ў наступную нядзелю – прыпадая Нядзеля Божага Cлова, а таксама свята св. Фрацішка Сальскага, апекуна салезіянскай сям’і. Напрыканцы Святых Імшаў у гэты дзень будзем благаслаўляць мёд. Заахвочвам вернікаў зкарыстацца з гэтай магчымасці.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • 22, Пт. – запрашаем мужчын, жанчын і моладзь дапамагчы разабраць дэкарацыі з Божага Нараджэння. Можна прыйсці пасля ранішняй Св. Імшы, альбо пасля вячэрняй. Зарання выказваем сваю падзяку!
  • 31 студзеня ў нядзелю, усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Святога Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Саму ўрачыстасць у гэты дзень, у нашай парафіі, узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, біскуп Аляксандр Яшэўскі. Разпарадак святых Імшаў у гэты дзень будзе наступны: 8.00; 11.00 – галоўная ўрачыстая св. Імша з удзелам біскупа на якую запрашаем усіх, і св. Імша а 19.00 гадзіне.
  • 19 студзеня у аўторак, у 20.00 гадзін, у новым касцёле адбудзецца катэхеза для бацькоў, дзеці якіх праходзяць другі год падрыхтоўкі да першай Святой Камуніі. Запрашаем!

Апошнія аб'явы

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску