Аб'явы
НЯДЗЕЛЯ — СВЯТА ХРОСТУ ПАНА, 10 СТУДЗЕНЯ 2021 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- Сёння, у нядзелю Хросту Пана, заканчваецца перыяд Божага Нараджэння. У лучнасці з усім Касцёлам вяртаемся да звычайнага перыяду.
- 13, Серада – успамін св. Гілярыя, біскупа і доктара Касцёла.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- 31 студзеня ў нядзелю, усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Святога Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Саму ўрачыстасць у гэты дзень, у нашай парафіі, узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, біскуп Аляксандр Яшэўскі. Разпарадак святых Імшаў у гэты дзень будзе наступны: 8.00; 11.00 – галоўная ўрачыстая св. Імша з удзелам біскупа на якую запрашаем усіх, і св. Імша а 19.00 гадзіне.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
ІІ-ая НЯДЗЕЛЯ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА
- Катэгорыя: Аб'явы
3 СТУДЗЕНЯ 2021 ГОДА
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні святкуем
і ўспамінаем:
- 6, Серада — урачыстасць Аб'яўлення Пана. Разпарадак Святых Імшаў будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00. На заканчэнне Святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне крэды, кадзіла
і вады. - 7, Чацвер – І-ы чацвер месяца. У лачнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да кансэкраванага
і святарскага жыцця. - 8, Пятніца – успамін бл. Цітуса Зэмана, святара, салезіяніна.
- 10, Нядзеля — свята Хросту Пана.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- Як пастанову для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту ў гэтым годзе мы выбралі: Збіралі фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Дзякуючы Вам шаноўныя вернікі і ахвярадаўцы было сабрана 7 823 рубля. Божа адудзяч кожнаму!
IIІ Нядзеля Адвэнту 13 снежня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 14, Панядзелак — успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
- 16, Серада — пачатак Навэнны да Божага Нараджэння. У нашай святыні будзем маліцца кожны дзень на прыканцы вячэрняй Св. Імшы а 19.00 гадзіне. Запрашаем!
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Па будням, у 7.00 гадзін раніцы, у нашай парафіі адбываюцца Раратнія Св. Імшы. У духу ахвярнасці і для атрымання пэўных ласкаў, запрашаем дзяцей, моладзь, а таксама ўсіх вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай набожнай падрыхтоўцы да надыходзячых Святаў.
- Прагнем прыпомніць аб пастанове для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту: Збіраем фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Пры галоўным алтары ў нашай святыні выстаўлена скрыня, ў якую можна ахвяраваць данныя сродкі.
- Заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску літургічныя каляндары, аплаткі на Свята Божага Нараджэння, свечкі Карытас, сена і святочныя ўпрыгожванні на святочны стол, і вельмі прыгожыя Святочныя паштоўкі з віншаваннямі на беларускай мове. Тэматыка Святочных паштовак была разпрацавана нашай аратарыйнай моладдзю пад кіраўніцтвам кс. Алега. Ахвяры сабраныя з прададзеных паштовак пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем быць адкрытымі і набываць іх!
- Выказваем усім вернікам, хто адклікнуўся дапамагчы матэр’яльна ахвяраваннямі на патрэбы рамонту нашага араторыя. Дзякуючы Вашай зычлівасці было сабрана 1403 руб., 65 кап. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
- 19 снежня дзень свайго нараджэння абыходзіць сястра Люцыя. Памятаем аб Ёй у нашых малітвах. Віншаваць будзем сястру 20 снежня, у нядзелю, у 10.00 гадзін. Запрашаем!
- 20 снежня, у нядзелю, прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяравнні будзем збіраць на патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Ахвяраванні збіраем на пагашэнне доўгу за выкананые раней працы!
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
II Нядзеля Адвэнту 6 снежня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 07, Панядзелак — успамін святога Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.
- 08, Аўторак — урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00.
- 09, Серада — успамін св. Яна Дзідаха (Хуана Дыега).
- 10, Чацвер — успамін Маці Божай Ларэтанскай.
- 11, Пятніца — успамін св. Дамаса І, папы.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- З 30 лістапада па 24 снежня, па будням, у 7.00 гадзін раніцы, у нашай парафіі адбываюцца Раратнія Св. Імшы. У духу ахвярнасці і для атрымання пэўных ласкаў, запрашаем дзяцей, моладзь, а таксама ўсіх вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай набожнай падрыхтоўцы да надыходзячых Святаў.
- 8 снежня наш Араторый імя св. Яна Боска адзначае свой юбілей 20 годдзя. З-за пандэміі немагчыма будзе правесці гэта свята на яго тэрыторыі, але тут у касцёле ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ усе разам зможам падзякаваць Богу за гэты дар, за нашых аніматараў, моладзь і дзяцей. У часе св. Імшы, на 19.00 гадзіну, нашыя аніматары адновяць абяцанні сваёй дальнейшай паслугі пры араторыі. Памятаем аб іх у малітвах.
- У нашай капліцы пры алтары Маці Божай, выстаўлена скрыня, у якую можна складаць свае просьбы, падзякі і перапрашэнні, якія будзем ахвяроўвць Маці Божай ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ, 8 снежня, на прыканцы св. Імшы а 19.00 гадзіне.
- Як пастанову для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту ў гэтым годзе выбралі: Збіраем фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Вельмі часта на час Адвэнту мы абмяжоўваем сябе ў выдаванні матэр’льных сродкаў, памятаючы аб посце і малітве. Таму ў духу ахвярнасці, заахвочваем усіх вернікаў, каб сродкі, якія мы заэканомім ў часе Адвэнту, прадназначыць на пагашэнне доўгу ў дальнейшым будаўніцтве нашай святыні. Пры галоўным алтары ў нашай святыні выстаўлена скрыня, ў якую можна ахвяраваць данныя сродкі.
- Калі вам неабходна парада па юрыдычных пытаннях, можаце звярнуцца да спецыяліста у́ юрыдычны кабінет, які працуе пры нашай парафіі. На гэтым тыдні юрыдычны кабінет будзе працаваць у суботу з 14 да 16 гадзіны у́ першым класе.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Тэматыка календароў пасвечана юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне. Святкаванне юбілею разпачнецца ў хуткім часе. Заахвочваем набываць!
- Таксама заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску аплаткі на Свята Божага Нараджэння, свечкі Карытас, сена на святочны стол, і вельмі прыгожыя Святочныя паштоўкі з віншаваннямі на беларускай мове. Тэматыка Святочных паштовак была разпрацавана нашай аратарыйнай моладдзю. Ахвяры сабраныя з прададзеных паштовак пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем быць адкрытымі і набываць іх!
- Выказаваем таксама шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
РАСПАРАДАК АДВЭНТОВЫХ РЭКАЛЕКЦЫЙ У ПАРАФІІ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ – МІНСК (СЕРАБРАНКА)
- Катэгорыя: Аб'явы
6-8 снежня 2020 года
І ДЗЕНЬ РЭКАЛЕКЦЫЙ – 6 СНЕЖНЯ - НЯДЗЕЛЯ
Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай:
- 8 00;
- 10 00;
- 12 00;
- 19 00.
- 17 00 – сустрэча і рэкалекцыйная навука для моладзі ў будынку араторыя.
ІІ ДЗЕНЬ РЭКАЛЕКЦЫЙ – 7 СНЕЖНЯ – ПАНЯДЗЕЛАК
Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай:
- 7 00 (Рараты);
- 19 00 (на прыканцы Св. Імшы ўрачыстая навэнна да Б.З.Н.П.М)
ІІІ ДЗЕНЬ РЭКАЛЕКЦЫЙ – 8 СНЕЖНЯ – АЎТОРАК
Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай:
- 7 00 (Рараты);
- 11 00;
- 19 00 – галоўная Урачыстая Св. Імша.
І-АЯ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ – 29 СНЕЖНЯ 2020 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем
- 30, Пн. – свята св. Андрэя, апостала.
- 3, Чц. – успамін св. Францішка Ксавэрыя, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень прыпадае І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манасскага і святарскага жыцця.
- 4, Пт. – прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
- 5, Сб. – успамін бл. Філіппа Рынальдзі, прэзбітэра, салезіяніна. Таксама ў гэты дзень прпадая І-ая субота месяца. Аддём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе мацярынскую любоў да кожнага з нас. У колах Жывога Ружанца нашай парафіі ў гэты дзень адбудзецца змена таямніц Ружанцовых.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння, 29 лістапада, разпачынаем Навэнну да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У буднія дні навэннай будзем маліца на прыканцы св. Імшы а 19.00 гадзіне. Заахвочваем усіх вернікаў ахвяраваць навэнну ў інтэнцыі нашай краіны Беларусь, аб ласку спынення непаразуменняў паміж людзьмі і аб супакой у людскіх сэрцах.
- З 30 лістапада па 24 снежня, па будням, у 7.00 гадзін раніцы, у нашай парафіі будуць адбывацца Раратнія Св. Імшы. У духу ахвярнасці і для атрымання пэўных ласкаў, запрашаем дзяцей, моладзь, а таксама ўсіх вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай набожнай падрыхтоўцы да надыходзячых Святаў.
- 6, 7, 8 снежня ў нашай парафіі будзем перажываць Адвэнтовыя Рэкалекцыі. Абвяшчаць іх нам у гэтым годзе будзе ксёндз Павел Шчарбіцкі, салезіянін.
Разпарадак рэкалекцый будзе наступны:
6, Ндз. – Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00.
17.00 – сустрэча і рэкалекцыйная навука для моладзі ў будынку нашага араторыя.
7, Пн. – Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай: 7.00 (Рараты); 19.00
8, Аўт. – Св. Імшы з рэкалекцыйнай навукай: 7.00 (Рараты); 11.00; 19.00 – галоўная Урачыстая Св. Імша. Просім вернікаў запланаваць гэты час.
Па прычыне пандэміі рэкалекцыйных навук з парафіяльнымі і аратарыйнымі групамі на гэты раз не будзе.
- 8 снежня наш Араторый імя св. Яна Боска адзначае свой юбілей 20 годдзя. З-за пандэміі немагчыма будзе правесці гэта свята на яго тэрыторыі, але тут у касцёле ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ усе разам зможам падзякаваць Богу за гэты дар, за нашых аніматараў, моладзь і дзяцей. У часе св. Імшы, на 19.00 гадзіну, нашыя аніматары адновяць абяцанні сваёй дальнейшай паслугі пры араторыі. Памятаем аб іх у малітвах.
- Ад заўтрашняга дня, у нашай капліцы пры алтары Маці Божай, будзе выстаўлена скрыня, у якую можна будзе складаць свае просьбы, падзякі і перапрашэнні, якія прагнем ахвяравць ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ Маці Божай, 8 снежня, на прыканцы св. Імшы а 19.00 гадзіне.
- Як пастанову для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту ў гэтым годзе выбралі: Збіраем фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Вельмі часта на час Адвэнту мы абмяжоўваем сябе ў выдаванні матэр’льных сродкаў, памятаючы аб посце і малітве. Таму ў духу ахвярнасці, заахвочваем усіх вернікаў, каб сродкі, якія мы заэканомім ў часе Адвэнту, прадназначыць на пагашэнне доўгу ў дальнейшым будаўніцтве нашай святыні. Пры галоўным алтары ў нашай святыні будзе выстаўлена скрыня, ў якую можна будзе ахвяраваць данныя сродкі.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Тэматыка календароў пасвечана юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне. Святкаванне юбілею разпачнецца ў хуткім часе. Заахвочваем набываць!
- Таксама заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску аплаткі на Свята Божага Нараджэння, свечкі Карытас і сена на святочны стол.
- Выказаваем таксама шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
НЯДЗЕЛЯ УРАЧЫСТАСЦЬ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ – 22 лістапада 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 23, Панядзелак – успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка, а таксама
св. Калюмбана, абата. - 24, Аўторак – успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў. Таксама ў гэты дзень, згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы
Св. Імшы а 19.00 гадзіне праз Яе заступніцтва можна будзе атрымаць Божае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі для сябе і для сваіх блізкіх. Запрашаем! - 25, Серада – успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны і мучаніцы.
- 29, Нядзеля – І-ая Нядзеля Адвэнту, час асабістай падрыхтоўкі да надыходзячых Святаў Божага Нараджэння. Памятаем аб нашых асабістых пастановах на Адвэнтовы час, дзякуючы якім зможам больш глыбока перажыць гэты час ласкі.
Пры алтары Езуса Міласэрнага ў нашай святыні будзе знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем запісвацца вернікаў, якія прагнуць перажыць час Адвэнту без кроплі алкаголя.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Калі хто з вернікаў патрабуе юрыдычнай кансультацыі, то ў сераду ў 17.30, у класе №1 будзе магчымасць скарыстацца з дапамогі юрыдычнага спецыяліста. Запрашаем!
- З 30 лістапада па 24 снежня, па будням, у 7.00 гадзін раніцы, у нашай парафіі будуць адбывацца раратнія Св. Імшы. У духу ахвярнасці і для атрымання пэўных ласкаў, запрашаем дзяцей, моладзь, а таксама ўсіх вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай набожнай падрыхтоўцы да надыходзячых Святаў.
- 6,7,8 снежня ў нашай парафіі будзем перажываць Адвэнтовыя Рэкалекцыі. Абвяшчаць іх нам у гэтым годзе будзе ксёндз Павел Шчарбіцкі. У бліжайшым часе будзе пададзены дакладны разпарадак запланаваных рэкалекцый. Просім вернікаў запланаваць гэты час.
- 8 снежня наш Араторый імя св. Яна Боска адзначае свой юбілей 20 годдзя. З-за пандэміі немагчыма будзе правесці гэта свята на яго тэрыторыі, але тут у касцёле ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ усе разам зможам падзякаваць Пану за гэты дар, за нашых аніматараў і моладзь. Святкуючы 20-годдзе разам хочам таксама ў гэтым годзе правесці рамонтныя працы ў якіх араторый мае сапраўдную патрэбу. Два тыдні таму атрымалася ўжо адрамантаваць дах, але перад намі яшчэ шмат працы. Таму звяртаемся да вас, шаноўныя вернікі, просячы матэр’яльнай дапамогі на гэты рамонт. Калі хто хоча і можа дапамагчы, то ў нядзелі, пасля святых Імшаў, пры выхадзе з нашай святыні, аніматары і моладзь будуць збіраць ахвяры на патрэбы дальнейшага рамонту нашага араторыя. Божа, адудзяч кожнаму!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Тэматыка календароў пасвечана юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне. Святкаванне юбілею разпачнецца ў хуткім часе. Заахвочваем набываць!
- Таксама заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску новы часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера” з вельмі цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі, а таксама аплаткі на Свята Божага Нараджэння.
- На працягу ўсяго месяца ўсёй нашай парафіяй мы збіралі ахвяраванні на пільнае лячэнне маленькага дзіцятка Нікіты. Дзякуючы Вам, шаноўныя вернікі, а таксама дзякуючы іншым ахвярадаўцам, атрымалася сабраць адпаведную сумму для поўнага лячэння Нікіты. На данны момант Нікіта разпачаў сваё пільнае лячэнне ў Нямеччыне. Божа адудзяч кожнаму, за зычлівасць і міласэрнасць да гэтага дзіцяці!
- Выказваем падзяку ўсім вернікам за сённяшнія ахвяраванні, ахвяраваныя на патрэбы духоўнай семінары. Божа адўдзяч кожнаму!
- Выказаваем таксама шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
ХХXІIІ-ая Звычайная нядзеля 15 лістапада 2020 год
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 16, Панядзелак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
- 17, Аўторак – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
- 18, Серада – успамін гадавіны пасвячэння рымскіх базылік свв. апосталаў Пятра і Паўла.
- 20, Пятніца – успамін св. Рафала Каліноўскага, прэзбітэра.
- 21, Субота – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 22, Нядзеля – урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Ахвяраванні ў гэты дзень збіраем на патрэбы духоўнай семінарыі.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 20 лістапада ў пятніцу – у 20.00 гадзін, у нашай святыні адбудзецца катэхэза для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца 2 год да Першай Св. Камуніі. Запрашаем!
- 8 снежня наш Араторый імя св. Яна Боска адзначае свой юбілей 20 годдзя. З-за пандэміі немагчыма будзе правесці гэта свята на яго тэрыторыі, але тут у касцёле ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ усе разам зможам падзякаваць Пану за гэты дар, за нашых аніматараў і моладзь. Святкуючы 20-годдзе разам хочам таксама ў гэтым годзе правесці рамонтныя працы ў якіх араторый мае сапраўдную патрэбу. Тыдзень таму удалося ўжо адрамантаваць дах, але перад намі яшчэ шмат працы. Таму звяртаемся да вас, просячы фінансавай дапамогі на гэты рамонт. Калі хто хоча і можа дапамагчы, то ў бліжэйшыя нядзелі пасля святых Імшаў пры выхадзе з касцёла аніматары будуць збіраць ахвяры. Божа, адудзяч кожнаму.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Тэматыка календароў пасвечана юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне, які ў хуткім часе будзем святкаваць. Заахвочваем набываць!
- Таксама заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з вельмі цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі, а таксама аплаткі на Свята Божага Нараджэння
- Сёння, ў ІІІ-ю Нядзелю месяца, асаблівым чынам выказаваем шчырую падзяку ўсім Вам, нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
ХХXIІ Звычайная нядзеля – 8 лістапада 2020 год.
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 9, Пн. – Свята гадавіны пасвячэння Латэранскай Базылікі.
- 10, Ат. – Успамін св. Льва вялікага, папы і доктара Касцёла.
- 11, Ср. – Успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
- 12, Чц. – Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.
- 13, Пт. – Успамін бл. Артэмідэ Дзацці, салезіяніна.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- На працягу ўсяго месяца лістапада запрашаем усіх вернікаў маліцца на Св. Ружанцы ў інтэнцыі ўсіх памерлых. У нашай святыні молімся кожны дзень у 18.00 гадзін, зачытваючы імёны памерлых, пададзеныя вернікамі ў месяцы кастрычніку на выпамінкі.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, пасвечаныя тэматыцэ юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне, які ў хуткім часе будзем святкаваць. Заахвочваем усіх набываць!
- Таксама заахвочваем усіх вернікаў набываць у кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з вельмі цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
1 ЛІСТАПАДА 2020 ГОДА – НЯДЗЕЛЯ УСІХ СВЯТЫХ
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 2, Пн. – успамін усіх памерлых вернікаў. Разпарадак Св. Імшаў у нашай парафіі будзе наступны: 8.00 – Св. Імша ў капліцы; 17.00 – разпачынаем зачытваць выпамінкі з імёнамі нашых блізкіх памерлы ў новай святыні; 19.00 – Св. Імша за ўсіх памерлых у новай святыні.
- 3, Ат. – успамін св. Марціна дэ Порэса, законніка.
- 4, Ср. – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- На працягу ўсяго месяца лістапада запрашаем усіх вернікаў маліцца на Св. Ружанцы ў інтэнцыі ўсіх памерлых. У нашай парафіі будзем маліцца кожны дзень у 18.00 гадзін, зачытваючы імёны памерлых, пададзеныя вернікамі ў месяцы кастрычніку на выпамінкі.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, пасвечаныя тэматыцэ юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне, які ў хуткім часе будзем святкаваць. Заахвочваем усіх набываць!
- У нашай святыні, пры галоўным алтары, знаходзіцца скрыня ў якую збіраем ахвяраванні на вельмі пільнае лячэнне нованароджаннага дзіцятка Нікіты. Божа адўдзяч кожнаму!
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!