Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 3, Чц. – успамін Св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла, а таксама І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 4, Пт. – прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету.
  • 5, Сб. – прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў і апеку над намі.
  • 6, Ндз. – а 10.00 гадзіне ў нашай парафіі будзем святкаваць свята І-ай Святой Камуніі. Свята пройдзе ў новай святыні. Таму распарадак Святых Імшаў будзе наступны: 8.00; 10.00; 13.00; 19.00.

 З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 5, Сб. – а 16.00 гадзіне адбудзецца першая споведзь для дзяцей, якія прыступяць да першай Св. Камуніі. Бацькоў і хростных просім прыступіць да Сакрамэнту Cповедзі на працягу гэтага тыдня, альбо на раніцы ў часе Св. Імшы, альбо вечарам.
  • 1 верасня разпачынаецца новы навучальны год. Памятаем у сваіх малітвах усіх дзяцей, моладзь, настаўнікаў і выхаваўцаў. Асвячэнне школьных і навучальных прыладаў адбудзецца ў нашай парафіі 13 верасня ў нядзелю а 10.00 гадзіне. Запрашаем дзяцей і моладзь!
  • Заахвочваем дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Распарадак заняткаў знаходзіцца пры ўваходзе да нашай капліцы, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Запісацца можна ў нашых Сясцёр Салезіянак. Бацькоў і апекуноў просім дапамагчы ў гэтым маладому пакаленю. Просім не адкладваць гэтых абавязкаў на апошні час!
  • 20 верасня – нядзеля, у нашай парафіі а 12.00 гадзіне будзем святкаваць свята Сакрамэнту Бежмавання, які ўдзеліць дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі. Свята пройдзе ў новай святыні.
  • Для тых, хто мае прыступіць да Сакрамэнту Бежмавання і праходзіў падрыхтоўку, у нашым парафіяльным кіёску можна набыць матэр’ялы для завяршэння падрыхтоўкі да Сакрамэнту Бежмавання. А ў наступную нядзелю, 6 верасня, а 16.00 гадзіне ў нашай капліцы, адбудзецца сустрэча групы дарослых, якія рыхтуюцца да Сакрамэнту Бежмавання. Просім прысутнічаць абавязкова!
  • 13, Ндз. – а 16.00 гадзіне адбудзецца генеральная падрыхтоўка да Сакрамэнту Бежмавання.
  • У сувязі з складанымі падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне, кожны вечар а 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой молімся аб супакоі ў нашай краіне. Запрашаем!
  • Запрашаем падлеткаў, каму споўнілася 10 год і хто быў у Першай Камуніі ў Савіо-клуб, дзе разам цікава і радасна праводзім час і імкнёмся да святасці па прыкладу святога Дамініка Савіо.

Запісацца можна ў сястры Юліі,  Радзюш Вольгі або ў Петрусевіч Ірыны.

  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!

 

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 20, Чацвер – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
  • 21, Пятніца – успамін св. Пія Х, папы.
  • 22, Субота – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • У сувязі з складанымі падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне, кожны вечар а 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой молімся аб супакоі ў нашай краіне. Калі хто не мае такой магчымасці, то заахвочваем вас маліцца ў вашых сем’ях. Памятайце, што малітва – гэта ключ да развязкі ўсіх праблем!
  • 6 верасня – нядзеля, у нашай парафіі а 10.00 гадзіне будзем святкаваць свята Першай Святой Камуніі. Свята пройдзе ў нашай новай святыні.
  • 20 верасня – нядзеля, у нашай парафіі а 12.00 гадзіне будзем святкаваць свята Сакрамэнту Бежмавання, які ўдзеліць дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі. Свята пройдзе ў новай святыні.
  • Пры галоўным алтары стаіць скрыня, у якую збіраем дабравольныя ахвяраванні на адбудаванне дзіцячага прыюта ў в. Багданава, які так нядаўна пацярпеў ад пажару.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

 

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 29, Серада – успамін св. Марты.
  • 30, Чацвер – успамін св. Пятра Хрызалога, біскупа і доктара Касцёла, а таксама прыпадая 9-ая гадавіна святарскага пасвячэння кс. Паўла Шчарбіцкага SDB, памятаем аб ім у сваіх малітвах.
  • 31, Пятніца – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара, а таксама ў салезіянскай сям’і ўспамінаем Св. Яна Боско.
  • 1 жніўня. Субота – І-ая субота месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У гэты дзень у нашай парафіі адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • З 1 жніўня 2020 года адновіць сваю працу наш салезіянскі араторый, але пакуль толькі на вуліцы.

Усе мерапрыемствы павінны адбывацца выключна на вуліцы, на тэрыторыі каля араторыя і спартыўных пляцоўках, якія да яго прылягаюць. Таксама неабходна прытрымлівацца выканання наступных умоў:

- сачыць, каб удзельнікі мерапрыемстваў апрацоўвалі рукі антысэптыкам і захоўвалі сацыяльную дыстанцыю,

- перад пачаткам мерапрыемства кожнаму ўдзельніку мераць тэмпературу бескантактавым тэрмометрам,

- пры выяўленні ў кагосьці з удзельнікаў сімптомаў ВРВІ адказныя адразу павінны звязацца з яго бацькамі.

 

  • 5 жніўня ў сераду,  у часе Св. Імшы а 19.00 гадзіне, у нашай парафіі, сястра Дар’я Еўтухоўская і сястра Юлія Клявец, салезіянкі, будуць абнаўляць свае манаскія абяцанні, каб у  дальнейшым працягваць сваё служэнне Богу і людзям! Запрашаем усіх вернікаў на ўрачыстую Св. Імшу і атуляем нашых сясцёр сваімі малітвамі!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя”.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 20, Панядзелак – успамін св. Апалінарыя, біскупа і мучаніка.
  • 21, Аўторак – успамін св. Лаўрэнція з Брындызі, прэзбітэра
    і доктара Касцёла.
  • 22, Серада – свята св. Марыі Магдалены.
  • 23, Чацвер – свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
  • 24, Пятніца – успамін Шарбэля Маклуфа, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Ўспамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы ў нашай святыні праз заступніцтва Марыі Ўспамогі Хрысціянаў можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне.
  • 25, Субота – свята св. Якуба, апостала, а таксама ўспамін
    св. Крыштафа, апекуна ўсіх вадзіцеляў.

 

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • У нядзелю 26 ліпеня, на прыканцы ўсіх Святых Імшаў адбудзецце асвячэнне ўсіх транспартных сродкаў. Запрашаем усіх вадзіцеляў!
  • 5 жніўня ў сераду,  у часе Св. Імшы а 19.00 гадзіне, у нашай парафіі, сястра Дар’я Еўтухоўская і сястра Юлія Клявец, салезіянкі, будуць панаўляць свае манаскія абяцанні, каб у  дальнейшым працягваць сваё служэнне Богу і людзям! Запрашаем усіх вернікаў на ўрачыстую Св. Імшу і атуляем нашых сясцёр сваімі малітвамі!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя”.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 15, Серада – успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла.
  • 16, Чацвер – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • 19, Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі, ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Ахвяраванні збіраем на пагашэнне даўгоў за выкананыя ўжо працы.
  • 5 жніўня ў сераду,  у часе Св. Імшы а 19.00 гадзіне, у нашай парафіі, сястра Дар’я Еўтухоўская і сястра Юлія Клявец, салезіянкі, будуць абнаўляць свае манаскія абяцанні, каб у  дальнейшым працягваць сваё служэнне Богу і людзям! Запрашаем усіх вернікаў на ўрачыстую Св. Імшу!

Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні.

Згодна  з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

  • 29, Панядзелак — Урачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00.
  • 30, Аўторак – успамін святых Першамучанікаў Рымскага Касцёла.
  • 2 ліпеня. Чц. – Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, а таксама першы чацвер месяца – молімся аб новыя і святыя пакліканні да манасскага і святарскага жыцця.
  • 3, Пт. – свята св. Тамаша, Апостала, а таксама першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Езуса.
  • 4, Сб. – першая субота месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Таксама ў гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сёння а гадзіне 20.30 адбудзецца онлайн спатканне моладзі з ўсёй Беларусі. Магчымасць прыняць удзел у гэтым спатканні можна знайсці па адрасу інстаграма: араторый_Мінск.
  • Выказваем таксама шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні.

 

  1. Згодна з рашэннем 78-а Надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ад 25 мая 2020 г., Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што планаваны на 3–4 ліпеня г.г. агульнанацыянальны Будслаўскі фэст пераносіцца на пазнейшы час. Пра магчымасць яго правядзення будзе паведамлена пазней.
  2. 1–2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці, на якія запрашаюцца шанавальнікі Маці Божай. Парадак набажэнстваў наступны:

1 ліпеня — 18.00

2 ліпеня — 9.00, 12.00, 18.00

  1. Усе святыя Імшы будуць цэлебравацца на адкрытым паветры.
  2. Пасля cвятой Імшы 2 ліпеня а 12-й гадзіне адбудзецца эўхарыстычная працэсія з копіяй цудадзейнага абраза на прыкасцёльнай тэрыторыі.
  3. Вялікая просьба да вернікаў прыступіць да сакрамэнту споведзі ў сваіх парафіях.
  4. Падчас адпустовых урачыстасцяў праход у прэзбітэрый і ў стары касцёл будзе закрыты для вернікаў. Для ўшанавання абраза Маці Божай можна будзе ўвайсці ў базыліку праз цэнтральны ўваход, па цэнтральнай наве падысці да прэзбітэрыя і выйсці праз левую наву.
  5. Ваду для асвячэння просьба прывозіць з сабой. Благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў будзе адбывацца пасля кожнай святой Імшы.
  6. Інтэнцыі на святыя Імшы просьба запісваць загадзя дома, а ў санктуарыі апусціць іх разам з ахвяраваннямі ў адпаведныя скрынкі, якія будуць знаходзіцца пры ўваходзе ў касцёл. Для выключных выпадкаў пры выхадзе з касцёла прадугледжаны столік з чыстымі карткамі і ручкамі, дзе самастойна можна будзе запісаць інтэнцыі і разам з ахвяраваннямі пакласці ў адпаведныя скрынкі.
  7. Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просім памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і ўжыванні масак.

Мінск, 16 чэрвеня 2020 г.

Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні святкуем
 і ўспамінаем:

  • 22, Панядзелак – успамін св. Паўліна Нольскага, біскупа,
    а таксама св. Джона Фішара, біскупа, і Томаса Мора, мучанікаў.
  • 24, Серада – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, апекуна і заступніка нашай парафіі. Распарадак Святых Імшаў будзе наступны: 7.00; 11.00; Галоўная ўрачыстая Св. Імша
    а 19.00. За ўдзел ва ўрачыстых Імшах можна будзе атрымаць поўны адпуст, які можна ахвяраваць альбо за сябе самога, альбо за кагосці з памерлых. Для атрымання поўнага адпусту таксама трэба ў гэты дзень памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца. Запрашаем на ўрачыстасць усіх вернікаў!!!
  • 27, Субота – успамін св. Кірыла Александрыйскага, біскупа
    і доктара Касцёла.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі сёння на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

А калі хто знаходзіцца на самаізаляцыі, а хацеў бы таксама скласці ахвяраванні на патрэбы дальнейшага будаўніцтва, можна гэта ўчыніць з дапамогаю банкаўскай картачкі, пералічваючы грошы на банкаўскі разлік нашай парафіі. Рэквізіты разліку знаходзяцца на картках пры нашым парафіяльным кіоску, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы.

Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:

  • 19, пятніца — урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць: 7.00; 11.00; 19.00.
  • 20, субота — успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • 15, панядзелак – разпачынаем навэнну да Св. Яна Хрысціцеля, урачыстасць якога будзем святкаваць 24 чэрвеня.У нашай парафіі навэннай будзем маліцца на прыканцы Св. Імшаў. Запрашаем!
  • 21, Ндз. – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшай будовы нашай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
  • Заахвочваем усіх вернікаў набываць у нашым кіоску новы часопіс “Авэ Марыя”, пасвечаны на тэматыку жыцця св. Яна Паўла ІІ.
  • На гэтым тыдні дзень гадавіну сваіх святарскіх пасвяччэнняў абыходзяць знаёмыя нам святары:
    • 15, пн. – кс. Ігар Лашук
    • 17, ср. – Кс. Казімір Шыдэлка

Памятаем пра іх у сваіх малітвах.

  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

 

 

 

Апошнія аб'явы

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску