Аб'явы
Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у Парафіі св. Яна Хрысціцеля
- Катэгорыя: Аб'явы
Вялікі чацвер, 9 красавіка
20.00 — святая Імша Вячэры Пана
Вялікая пятніца Мукі Пана, 10 красавіка
18.30 – Крыжовы шлях і
20.00 — Літургія Вялікай пятніцы
- Навэнна да Божай Міласэрнасці
Вялікая субота, 11 красавіка
Благаслаўленне страваў на Велікодны стол:
з 9.00 да 19.00 (кожныя паўгадзіны)
12.15 – стравы благаславіць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
20.00 — св. Пасхальная Вігілія
- Навэнна да Божай Міласэрнасці
Велікодная Нядзеля Уваскрасення Пана,
12 красавіка
6.30 — св. Імша з Рэзурэкцыйнай працэсіяй
- Навэнна да Божай Міласэрнасці
10.00, 12.00 — св. Імшы
5-ая Нядзеля Вялікага Посту – 29 сакавіка 2019 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні святкуем:
- 5 красавіка – Пальмовая Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана. Распарадак Св. Імшаў будзе наступны: 8.00; 10.00, паралельна а 10.00 будзе адпраўляцца яшчэ адна Св. Імша ў моладзевым цэнтры для дзяцей і бацькоў; пасля а 12.00 і 19.00. згодна з традыцыяй Ксцёла ў гэты дзень ахвяраванні збіраем на патрэбы духоўнай семінарыі.
- За два тыдні ўсім касцёлам будзем перажываць трыдуум Пасхальны. Літургія Трыдуума Пасхальнага ў кожны дзень нашай святыні будзе справавацца а 20.00 гадзіне.
- 12 красавіка. Ндз. – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана. Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з працэсіяй вакол нашай святыні, а таксама а 10.00 і 12.00 гадзіне. У гэты дзень а 19.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе.
- Пры алтары Маці Божай знаходзіцца скрыня, у якую збіраем ахвяраванні на кветкі да гробу нашага Збаўцы, Езуса Хрыста.
- У парфіяльным кіоску можна набыць свечкі пасхалікі, якія ў Вялікую суботу будзем запальваць ад пасхальнай свячы каб занесці іх пасля да дому з Пасхальным святлом на святочны стол.
- Запрашаем усіх жадаючых вернікаў, старэйшых і маладых, дапамагчы ў падрыхтоўцы вербаў, ахвяраванні з якіх пойдуць на патрэбы ўтрымання нашага арторыя. За неабходнымі матэр’яламі на вербы просім калі ласка звяртацца да кс. Алега, сястры Дар’і і сястры Тэрэсы. Падрыхтаваны матэр’ял для вербаў можна ўзяць да дому, а гатовыя вербы на продаж, можна будзе прынесці ў касцёл.
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’ялную і малітоўную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
4-АЯ НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ – 22 САКАВІКА 2020 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 24, Аўт. – згодна з тадыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшаў праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне.
- 25, Ср. – прыпадая Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00. На прыканцы Святых Імшаў адбудзецца духоўнае ўсынаўленне, да якога заахвочваем усіх вернікаў, каб на працягу дзевяці месяцаў маліцца кожны дзень адну таямнічку Ружанца, а таксама малітву аб абароне дзіцятка, якое знаходзіцца пад сэрцам маці і імя якога ведае сам Бог.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Эпідэмія каронавіруса змяніла наш свет за вельмі кароткі час. Жыццё як быццам бы спыняецца альбо становіцца больш павольным. У розных краінах прымаюцца рашучыя меры, каб спыніць распаўсюджванне каронавіруса, у многіх сферах грамадскае жыццё становіцца іншым. Усё больш і больш мерапрыемстваў рознага характару адмяняецца, усё часцей і ў нашай краіне вядзецца дыскусія, як каронавірус паўплывае на працу і жыццё нашага грамадства. У дадзеным кантэксце таксама і мы, адчуваючы адказнасць за здароўе дзяцей, моладзі, вернікаў, асабліва старэйшага ўзросту, якія да нас прыходзяць, павінны адэкватна адрэагаваць на гэты выклік ва ўсіх нашых прысутнасцях: араторыях, моладзевых цэнтрах і парафіях.
ТАМУ ПРЫНЯТЫ НАСТУПНЫЯ ПАСТАНАЎЛЕННІ Ў НАШАЙ ПАРАФІІ І АРАТОРЫІ:
- З ПАНЯДЗЕЛКА 23.03.2020 г. – спыняюцца заняткі па уроках рэлігіі.
- Адмяняюцца розныя спатканні парафіяльных груп.
- Падрыхтоўка да Сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання) будзе адбывацца з падрыхтаваных і з раздадзеных у адпаведны час матэр’ялаў.
- З панядзелка ў нашай святыні кожны дзень будзе адбывацца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, у часе якой будзем прасіць Міласэрнага Бога аб ласку Міласэрнасці і спыненне эпідэміі каронавіруса.
- З панядзелка 23.03.2020г. дзейнасць нашага араторыя будзе часова спынена.
- Адмяняюцца вясеннія канікулы для дзяцей пры нашым араторыі (30.03 – 04.04.2020 г.).
- Адмяняецца запланаванае ў Мінску на 28.03.2020 спартыўнае мерапрыемства для дзяцей “АРАТАРЫЯДА”.
- Адмяняецца запланаваны на 15.05 – 17.05.2020 г. у Мінску DON BOSCO YOUTH FEST.
- Адмяняюцца запланаваныя масавыя мерапрыемствы ў араторыях.
- У сувязі з эпідэміяй каронавіруса ва ўсім свеце і згодна з разпараджэнем Канферэнцыі Біскупаў у Беларусі: -
Дыяцэзіяльным біскупам, згодна з кан. 87 § 1, кан. 1245 і кан. 1248 § 2 Кодэксу Кананічнага Права Каталіцкага Касцёла, удзяліць дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай і святочнай Імшы вернікам старэйшага ўзросту, якія асаблівым чынам падатлівыя на інфекцыю каранавірусу, асобам з сімптомамі хваробы, дзецям і школьнай моладзі, а таксама асобам, якія імі апякуюцца, і тым, хто адчувае страх заражэння.
- Адначасова, калі дазваляе стан здароў’я і не перашкаджаюць іншыя важныя прычыны, напрыклад, абавязковая праца ці хвароба, прымаць удзел у нядзельных і святочных Імшах і іншых, асабліва велікапосных, набажэнствах.
- Тых, хто карыстаецца дыспенсай або з важнай прычыны ці па стану здароў’я не можа фізічна ўдзельнічаць у святой Імшы, далучацца да яе з дапамогаю радыётрансляцыі з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі па нядзелях на першай праграме Беларускага радыё ў 8.15, а таксама відэатрансляцыі на інтэрнэт-партале Catholic.by у 8.15, 10.00, 11.30, 13.00 і 18.30, або ў іншых сродках масавай камунікацыі.
- Партал Catholic.by прадугледжвае таксама тэлетрансляцыі св. Імшы з мінскай архікатэдры па буднях у 7.15, 8.00 і 18.30.
- Пры немагчымасці ўдзелу ў св. Імшы маліцца дома і прымаць духоўную св. Камунію. Святарам неабходна растлумачыць вернікам, як гэта можна зрабіць.
- Кожны дзень у сем’ях ці асабіста ў гадзіну Божай Міласэрнасці ў 15.00 маліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, і (або) у 20.30 святы Ружанец, каб супольна ахінуць усю краіну гэтымі традыцыйнымі для нашага народа малітвамі. Калі па важных прычынах прапанаваны час не адпавядае, то можна ўключыцца ў малітву ў любы іншы час.
- Святарам так арганізаваць споведзь у касцёлах і месцах, дзе знаходзяцца хворыя і інваліды, каб кожны мог паяднацца з Богам, Касцёлам і бліжнімі.
- Структурам Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas на ўсіх узроўнях аказваць дапамогу патрабуючым, асабліва закранутым хваробай каранавірусу і тым, хто знаходзіцца ў групе рызыкі.
- Усім няўхільна выконваць загады і распараджэнні службаў аховы здароў’я і грамадскага парадку.
ДАДЗЕНАЯ РАСПАРАДЖЭННЕ ДЗЕЙНІЧАЕ ДА ЯГО АДМЕНЫ!
11. Пры бочным алтары Маці Божай знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў на кветкі да Гробу Панскага. Стараемся быць адкрытымі дапамагчы кветкамі ўпрыгожць цямніцу і Гроб Панскі.
12. Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’ялную і малітоўную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
ІII-ая Нядзеля Вялікага посту – 15 сакавіка 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 16, Панядзелак — У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: Прыпадае гадавіна пасвячэння катэдральнага касцёла ў Мінску.
- 17, Аўторак — успамін св. Патрыка, біскупа.
- 18, Серада — успамін св. Кірыла Ерузалемскага, біскупа і доктара Касцёла.
- 19, Чацвер — урачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Распарадак Святых Імшаў ў нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.
- 20, 21, 22 сакавіка – у нашай парафіі рэкалекцыі адмяняюцца. Па прычыне карантыну ў Расіі і эпідэміі каронавіруса, айцец рэкалекцыяніст не зможа прыехаць з Расіі. Рэкалекцыі адбудуцца ў другім часе, які будзе пададзены пазней.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца, згодна з традыцыяй сённяшнія ахвяраванні збіраем на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
- Ад панядзелку пры алтары Маці Божай будзе выстаўлена скрыня для ахвяраванняў на кветкі да Гробу Панскага.
- 22 сакавіка – у наступную нядзелю ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы карытас.
- З 30 сакавіка па 3 красавіка запрашаем дзяцей з 3 па 7 клас весела і карысна правесці свой час на Вакацыях з Богам у нашым араторыі. Для запісу звяртацца да с. Дар'і да 27 сакавіка.
- З 28 на 29 сакавіка ў Чыровным Касцёля святых Сымона і Алены
г. Мінска адбудзецца дыяцэзіяльнае начное чуванне для моладзі. Запршаем і заахвочваем моладзь прыняць свой удзел у чуванні. - 1-3 мая ў г. Маладзечна адбудуцца чарговыя дыяцэзіяльныя дні моладзі Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі.
Рэкалекцыі 20-22 сакавіка часова адмяняюцца
- Катэгорыя: Аб'явы
Па прычыне каронавіруса і каранціна па ўсёй Расіі, айцец рэкалекцыяніст не зможа да нас прыехаць на рэкалекцыі!
Таму рэкалекцыі будуць адменены!
Просім гэту інфармацыю перадаць усім!
Калі ўсё будзе добра, то рэкалекцыі будуць у другім часе!
Калядные наведванні ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля 2020 г.
- Катэгорыя: Аб'явы
10.03.2020 – аўторак
вул. Пляханава:
дом 52/1 кв. 149, кв. 160, кв. 235, кв. 249, кв. 260, кв. 288, кв. 361, кв. 368, кв. 377, кв. 435, кв. 480;
11.03.2020 – серада
вул. Пляханава:
дом 56/1 кв. 121, кв. 186, кв. 357; дом 56/3 кв. 271;
дом 58/1 кв. 66;
12.03.2020 – чацвер
вул. Пляханава
дом 56/2 кв. 83, кв. 93, кв. 169, кв. 261, кв. 317;
дом 62 кв. 55, кв. 57;
13.03.2020 – пятніца
вул. Пляханава
дом 68/2 кв. 34, кв. 47, кв. 48, кв. 62, кв. 161, кв. 231;
14.03.2020 – субота
вул. Пляханава
дом 64 кв. 39; дом 66 кв. 58, кв. 59; дом 68/1 кв. 130;
дом 68/3 кв. 23, кв. 38; кв. 203, кв. 262
Увага!!!
Калі хто не зможа ў гэтыя дні прыняць святара, просім паведаміць аб гэтым у парафіяльным кіёску
тел. (17) 367 93 86
ІІ-ая Нядзеля Вялікага Посту —8 сакавіка 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 9, Панядзелак - успамін св. Францішкі Рымскай, законніцы
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- На гэтым тыдні для першакамунійных груп адбудуцца сямейныя катэхэзы для бацькоў і дзяцей разам. Першы год падрыхтоўкі ў аўторак, 10 сакавіка.
Другі год падрыхтоўкі ў сераду, 11 сакавіка. Катэхэза праходзіць у араторыі. Пачатак у 19:30.
- 10, Аўторак – пачатак навэнны да Св. Юзафа.
- 14, Субота – а 17.00 гадзіне ў нашай святыне будзе справавацца св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі руху “Маці Божай Патронуй Добрай Смерці”
- 15, Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца, згодна з традыцыяй ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
- 20, 21, 22 сакавіка – у нашай парафіі будзем перажываць Вялікапостныя рэкалекцыі. Просім вернікаў запланаваць гэты час і прыняць удзел у рекалекцыях.
- На спартыўныя спаборніцтвы сярод араторыяў шукаем дзяўчат для настольнага тэнісу, 2007-2011 году нараджэння. Звяртацца да с.Дар'і.
- З 30 сакавіка па 3 красавіка запрашаем дзяцей з 3 па 7 клас весела і карысна правесці свой час на Вакацыях з Богам у нашым араторыі. Для запісу звяртацца да с.Дар'і да 27 сакавіка.
- Дарагія студэнты і працуючая моладзь!
Запрашаем вас на чарговы РДС, каб добра падрыхтавацца да свята Уваскрасення Пана! Гэтыя дні духоўнай адновы распачнем у суботу 14.03 а 17.00 гадзіне і скончыцца у нядзелю 15.03 у 15.30.
Нас чакае:
- малітва
- канферэнцыя
- праца па групах
- час на размову
-смачная ежа
З сабой трэба мець:
- спальны мяшок
- нататнік
- сродкі гігіены
- Месца: Салезіянскі Араторый (Пляханава 28/1)
- Кошт удзелу: 5р
- Запіс і інфармацыя: +375291223244 кс. Алег SDB
- S.: Хто не зможа ўдзельнічаць увесь час, запрашаем на АДАРАЦЫЮ 14.03 у 20.00 у капліцы на Серабранцы!
- Сёння а 16.00 гадзіне адбудзецца чарговая катэхэза, для тых, хто рыхтуецца да Сакрамэнту Бежмавання
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’ялную і малітоўную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
Калядные наведванні ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля 2020 год
- Катэгорыя: Аб'явы
03.03.2020 – аўторак
вул. Пляханава
дом 93 кв. 13, кв. 78, кв. 115; кв. 167, кв .172;
04.03.2020 – серада
вул. Пляханава
дом 85 кв. 248a, кв. 322; дом 95 кв. 4, кв. 48, кв. 61, кв. 66, кв. 110, кв. 154;
05.03.2020 – чацвер
вул. Пляханава
дом 121 кв. 87, кв. 148, кв. 154, кв. 191, кв. 198, кв. 277;
кв. 292, кв. 389, кв. 396; кв. 424;
06.03.2020 – пятніца
вул. Пляханава
дом 97/3 кв. 54; дом 97/4 кв. 28, кв. 29; дом 97/5 кв. 35;
дом 115 кв. 32, кв. 80; дом 117 кв. 82;
07.03.2020 – субота
вул. Пляханава
дом 125 кв. 116, кв. 225, кв. 273, кв. 305, кв. 420, кв. 421;
дом 26 кв. 9, кв. 33, кв. 87; дом 30 кв. 8, кв. 94;
Увага!!!
Калі хто не зможа ў гэтыя дні прыняць святара, просім паведаміць аб гэтым у парафіяльным кіёску
тел. (17) 367 93 86
І-ая Нядзеля Вялікага Посту —1 сакавіка 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Першая нядзеля Вялікага посту ў Касцёле на Беларусі абвешчана днём пакаяння і перапрашэння за знявагі Бога
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні святкуем і ўспамінаем:
- 4, Ср. – успамін св. Казіміра
- 5, Чацвер – прыпадае І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця. А 18.00 гадзіне ў гэтай інтэнцыі будзем маліцца, у нашай святыні на Св. Ружанцы.
- 6, Пятніца – прыпадае І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Ад 17.00 гадзіны да гадзіны 18.45, у нашай святыні адбудзецца выстаўленне Найсв. Сакрамэнту.
- 7, Сб. – успамін св. св. Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц. Таксама у гэты дзень прыпадая І-ая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Марыі. А гадзіне 17.00 будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыі руху “Жывога Ружанца”
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 20, 21, 22 сакавіка – у нашай парафіі будзем перажываць Вялікапостныя рэкалекцыі. Просім прабачэння, што пераносім рэкалекцыі на тыдзень пазней. Таксама просім вернікаў запланаваць гэты час і прыняць удзел у рекалекцыях.
Распарадак Набажэнстваў на Вялікі Пост у парафіі Св. Яна Хрысціцеля:
- Крыжовы шлях для дарослых па пятніцам у 8.45 і а 18.00 гадзіне.
- Крыжовы шлях для моладзі па пятніцам а 20.00 гадзіне.
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў па суботам а 16.00 гадзіне.
- Песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту па нядзелям а гадзіне 11.30.
- Аб'ява для ўсіх, хто запісаўся на аратарыяду:
- - Спатканне для ўдзельнікаў адбудзецца у панядзелак 2 сакавіка ў 18:00 у араторыі.
- - З 30 сакавіка па 3 красавіка ў араторыі адбудуцца вясновыя Вакацыі з Богам. Для запісу звяртацца да с. Дар'і
- Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’ялную і малітоўную дапамогу ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
Калядные наведванні ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля 2020 год
- Катэгорыя: Аб'явы
25.02.2020 – аўторак
Пр-т Ракасoўскага:
дом 143 кв. 35, кв. 102;
дом 153 кв. 64, кв. 93, кв. 121, кв. 153, кв. 177, кв. 275,
кв. 289, кв. 417;
26.02.2020 – серада
Пр-т Ракасoўскага:
дом 145 кв. 40, кв. 69, кв. 76, кв. 344, кв. 393, кв. 417;
вул. Пляханава:
дом 3 кв. 16, кв. 31; дом 19 кв. 3;
дом 31 кв. 73; дом 55 кв. 58;
27.02.2020 – чацвер
вул. Пляханава:
дом 57 кв. 50, кв. 65; дом 61 кв. 15, кв. 24, кв. 46;
28.02.2020 – пятніца
вул. Пляханава:
дом 65 кв. 4, кв. 28, кв. 51, кв. 105, кв. 134;
дом 69 кв. 7 кв. 119;
дом 71 кв. 267 (неправільны нумар тэлэфону); кв. 292; кв. 347;
29.02.2020 - субота
вул. Пляханава: дом 73 кв. 4, кв. 90; дом 75 кв. 30, кв. 46;
дом 81 кв. 60, кв. 77 (неправільны нумар тэлэфону);
Увага!!!
Калі хто не зможа ў гэтыя дні прыняць святара, просім паведаміць аб гэтым у парафіяльным кіёску
тел. (017) 367 93 86