Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Аб'явы

ІІI-ая Велікодная Нядзеля 5 мая 2019 года

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • 10 мая. Пт. – І-ы дзень навэнны да Марыі Успамогі Хрысціянаў. Наэннай будзем маліцца на прыканцы св. Імшы.
    Запрашаем да малітвы ўсіх закаханых у Нябеснаю Маці.
  • 11 мая. Суб. – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Святая Эўхарыстыя ў інтныі руху “Маці Божай Патронкі добрай
    смерці”. Запрашаем!
  • 12 мая. Ндз. – у нашай парафіі будзем святкаваць Урачыстасць І-ай Святой Камуніі, якая разпачнецца а 10.00 гадзіне. Да І-ай Св. Камуніі ў гэтым годзе прыступіць 31 дзіця. Памятаем аб іх у сваіх малітвах.
  • Таксама 12 мая ўсёй Салезіянскай сям’ёй успамінаем святую Марыю Дамініку Маддзарэлла, заснавальніцу Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, так званых сясцёр салезіянак. У знак ушанавання нашых сясцёр салезіянак, якія ўжо доўгі час нясуць сваю паслугу ў нашай парафіі, запрашаем усіх вернікаў да супольнай малітвы, каб у часе Св. Імшы а 19.00 гадзіне прасіць у Бога для іх патрэбныя ласкі.

12 мая Св. Імшы будуць толькі: 8.00; 10.00; 19.00. Таму а 12.00 і 14.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе.


Распарадак маёвых набажэнстваў:
- у звычайныя дні а гадзіне 18.15.
- у нядзелі а гадзіне 11.30.


Запрашаем усіх вернікай добрай волі набываць у нашым парафіяльным кіёску цаглінкі (кірпічыкі). Ахвяраванні сабраныя з гэтых цаглінак пойдуць на будаўляныя працы агародджы вакол нашай святыні. Усім ахвярадаўцам выказваем сваю шчырую падзяку і памятаем аб Вас у сваіх малітвах.

ІІ-ая Велікодная Нядзеля Нядзеля Божай Міласэрнасці

28 красавіка 2019 года

 

На гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

  • 29, Пн. – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла
  • 30, Ат. – успамін св. Пія V, папы.
  • 1 мая, Ср. – успамін св. Юзафа рамесніка, а таксама першы дзень маёвых набажэнстваў. Час асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. Распарадак маёвых набажэнстваў у нашай парафіі будзе наступны:
    - у звычайныя дні а гадзіне15.
    - у нядзелі а гадзіне30.
  • 2, Чц. – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла, таксама

І-ы чацвер месяца. Дзень малітваў аб новыя і святыя пакліканні, да манасскага і святарскага жыцця.

  • 3, Пт. – Свята св. Філіпа і Якуба Апосталаў. Таксама І-ая Пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету. У нашай парафіі адбудзецца ўсяночная чуванне для моладзі і для ўсіх вернікаў. Тэматыка ўсяночнага чування: “Марыя – тая, якая вядзе да Езуса”. Пачатак а 22.00 гадзіне Св. Эўхарыстыяй.
  • 4, Сб. – І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 17.00 гадзіне – будзе справавацца Св. Эўхарыстыя ў інтэнцыях колаў Жывога Ружанца. Запрашаем!
  • 5, Ндз. – успамінаем Св. Дамініка Савіо, апекуна дзяцей, моладзі і ўсіх міністрантаў. А 10.00 гадзіне, ў часе Св. Эўхарыстыі, асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх дзяцей, міністрантаў і за ўсіх, хто належыць да руху “Савіо Клуб”.

 

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • 29 красавіка, у панядзелак, а 20 00 гадзіне адбудзецца канцэрт пасхальнага спеву камернага хору “Поліфоніка”. Запрашаем!
  • 12 мая. Ндз. – у нашай парафіі будзем святкаваць Урачыстасць І-ай Святой Камуніі, якая разпачнецца а00 гадзіне. Да І-ай Св. Камуніі ў гэтым годзе прыступіць 32 дзетак. Памятаем аб іх у сваіх малітвах.
  • Таксама 12 мая ўсёй Салезіянскай сям’ёй успамінаем святую Марыю Дамініку Маддзарэлла, заснавальніцу Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў, так званых сясцёр салезіянак. У знак ушанавання нашых сясцёр салезіянак, якія ўжо доўгі час нясуць сваю паслугу ў нашай парафіі, запрашаем усіх вернікаў да супольнай малітвы, каб у часе Св. Імшы а00 гадзіне прасіць у Бога для іх патрэбныя ласкі.
  • 12 мая Св. Імшы будуць толькі: 8.00; 10.00; 19.00.
    Таму а 12.00 і 14.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе.
  • Запрашаем усіх вернікай добрай волі набываць у нашым парафіяльным кіёску цаглінкі (кірпічыкі). Ахвяраванні сабраныя з гэтых цаглінак пойдуць на будаўляныя працы агародджы вакол нашай святыні. Усім ахвярадаўцам выказваем сваю шчырую падзяку і памятаем аб Вас у сваіх малітвах.

Распарадак Св. Імшаў і літургіі Трыдуум Пасхальнага на 2019 год

у Парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску

 

Ø 18 красавіка.
Вялікі  Чацвер –
20.00 


Ø 19 красавіка.

   Крыжовы шлях – 19.00  

 Вялікая Пятніца Мукі Пана – 20.00 

 

Ø 20 красавіка.
Вялікая Субота. Пасхальная Вігілія – 20.00

  Благаслаўленне страў на велікодны стол ад 9.00 да 19.00 гадзіны (праз кожных 30 хвілін)

 

Вялікодная Нядзеля,
Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана
(21 красавіка 2019 года)

 

v  6.30 – Рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй

v  10.00 – Св. Імша для дзяцей 

v  12.00 –  Св. Імша для ўсіх

 

 

5-ая Нядзеля Вялікага Посту – 07.04.2019 года

 

Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні святкуем:

· 14, Ндз. – Пальмовая Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана. Распарадак Св. Імшаў будзе наступны: 8.00; 10.00, паралельна а 10.00 будзе адпраўляцца яшчэ адна Св. Імша ў моладзевым цэнтры для дзяцей і бацькоў; пасля а 12.00; 14.00; 19.00. У гэты дзень ахвяраванні збіраем на патрэбы духоўнай семінарыі.

·  За два тыдні ўсім касцёлам будзем перажываць трыдуум Пасхальны. Літургія трыдуума Пасхальнага ў кожны дзень нашай святыні будзем справавацца а 20.00 гадзіне.

·  21, Ндз. – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана. Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з працэсіяй вакол нашай святыні, а таксама а 10.00 і 12.00 гадзіне. У гэты дзень а 14.00 і 19.00 гадзіне Св. Імшаў не будзе.

·  Пры бакавым алтары ў нашай святыні знаходзіцца скрыня, у якую збіраем ахвяраванні на кветкі да гробу нашага Збаўцы, Езуса Хрыста.

·  Хворых у нашай парафіі, якіх вы запісвалі каб наведаць іх з  Св. Сакрамэнтамі, будзем наведваць на гэтым тыдні. Перад тым як наведаць хворых, будзем зарання тэлефанічна узгадняць час наведвання.

·  На гэтым тыдні, у вольным часе, запрашаем усіх нашых вернікаў, а таксама нашу моладзь на парафіяльны суботнік, каб прыбраць і падрыхтаваць тэрыторыю вакол нашай сятыні да надыходзячых Святаў.

· Пры выхадзе з нашай святыні, а таксама ў нашым парфіяльным кіоску заахвочваем набываць святочныя ўпрыгожванні на пасхальны стол, а таксама свечкі пасхалікі, якія у суботу будзем запальваць ад пасхальнай свячы і панясём пасля іх да дому. Ахвяраванні пойдуць на патрэбы бедных дзяцей пры нашым араторыі.

· 8 красавіка на 19.00 гадзіну, сёстры салезіянкі запрашаюць усіх дзяўчат на духоўную сустрэчу, па адрасу ву. Пляханава 53 кв. 12.

· Чарговая катэхэза для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца да прыняцця святой камуніі (1-ы і 2-і год), адбудзецца ў чацвер 11 красавіка а 20.00 гадзіне.

4-ая Нядзеля Вялікаго Посту – 31 сакавіка 2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

·      2, Ат. – успамін св. Францішка з Паолы, пустэльніка.

·    4, Чц. – успамін св. Ізыдора, біскупа і доктара Касцёла. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манасскага так і святарскага жыцця.

·   5, Пт. – успамін св. Вінцэнта Фэрэра, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая пятніца месяца. У лучнасці з усім Касцёлам перапрашаем Найсвяцейшае Сэрца Езуса за ўласныя грахі і ўсяго свету.

·        6, Сб. – прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў і апеку над намі.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

·        5, 6 і 7 красавіка ў нашай парафіі адбудуцца Вялікапостныя рэкалекцыі. Абвяшчаць іх будзе кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Распарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай святыні, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Просім усіх нашых вернікаў запланаваць свой час і прыняць ўдзел у рэкалекцыях.

·        Св. Эўхарыстыя для колаў Жывога Ружанца адбудзецца ў суботу а 12.00 гадзіне.

·        Памятаем у сваіх малітвах аб усіх верніках парафіі Св. Міхала Арханёла г. Смаргонь, якія сёння 31 сакавіка на працягу цэлага дня складаюць ахвяры на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай Святыні. Божа адудзяч кожнаму з іх.

·        Заахвочваем вернікаў нашай парафіі запісваць вашых хворых і пажылых людзей да Сакрамэнтаў: Споведзі, намашчэння хворых і Святой Камуніі, каб у бліжэйшым часе святары маглі іх наведаць і праз Сакрамэнты дапамглі ім падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіоску.

·        Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы сёння складаеце і якія складалі да гэтага часу на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні! Божа ўзнагародзь кожнага патрэбнымі ласкамі!

3-ая Нядзеля Вялікага Посту – 24 сакавіка 2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

·       25, Панядзелак — урачыстасць Звеставання Пана. Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00. Пасля кожнай Св. Імшы адбудзецца духоўнае ўсынаўлення дзіцятка, якое знаходзіцца яшчэ пад сэрцам сваёй маці, імя якога ведае Сам Бог. На працягу 9 месяцаў кожны дзень молімся індывідуальна адной таямнічкай св. Ружанца і адпаведнай малітвай у інтэнцыі ненароджанага дзіцятка. Заахвочваем да гэтай ахвярнасці ўсіх нашых вернікаў.

·       30, Субота – дзень свайго нарджэння абыходзіць кс. Ігар Лашук, памятаем аб ім у сваіх малітвах.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

·       Прыпамінаем! Што як пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі выбралі: “Дапамагаем бяздомным дзецям Афрыкі ў іх дахарчаванні”. Пры галоўным алтары, выстаўлена скрыня, у якую, на працягу ўсяго Вялікага Посту, збіраем ахвяраванні на патрэбы бедных дзяцей Афрыкі.

·       Прагнем прыпомніць, што рэкалекцыі ў часе Вялікага Посту ў нашай парафіі адбудуцца 5, 6 і 7 красавіка. Абвяшчаць іх будзе кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Распарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай святыні, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы.

·       27 сакавіка (серада) у 18.30 у нашай парафіі ў другім кабінеце адбудзецца чарговая юрыдычная лекцыя па жыллёвых пытаннях, пытаннях права ўласнасці і права карыстання жыллёвым памяшканнем.

Праца кабінета бясплатнай юрыдычнай кансультацыі разлічана для адмысловай катэгорыі патрабуючых грамадзян (малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў, пенсіянераў, няпоўных, апякунскіх, прыёмных сямей, грамадзян, апынуўшыхся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі).

·       Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы сёння складаеце

і якія складалі дэ гэтага часу на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні! Божа ўзнагародзь кожнага патрэбнымі ласкамі!

Душпастырскі цэнтр пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арганізуе чарговую пілігрымку на Святую Зямлю,

якая пройдзе з 14 па 21 красавіка.

Кошт 660$

 

Святы Пасхальны Трыдуум пілігрымы будуць праводзіць, удзельнічаючы ў літургіі ў тых месцах, дзе падзеі нашага збаўлення адбыліся амаль дзве тысячы гадоў таму. Так, вялікую падзею ўстанаўлення святой Эўхарыстыі яны змогуць перажыць у Вячэрніку, а ў Вялікую пятніцу пройдуць Крыжовым шляхам разам з айцамі францішканцамі па ерузалемскай Via Dolorosa.

Ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана літургія будзе цэлебравацца ў базыліцы Гробу Пана.

Пілігрымы наведаюць таксама іншыя месцы, звязаныя з жыццём Езуса Хрыста, сярод якіх Ерузалем, Айн-Карэм, Бэтлеем, Назарэт, Ерыхон, Бэтанію, Галілею, гару Кармэль і Табор, месца Хросту Пана на Ярдане.

Падрабязная праграма пілігрымкі будзе пададзена пазней.

Вылет у Тэль-Авіў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Заяўкі прымаюцца  па тэлефонах:

+375 29 651 85 12 — кс. Раман

 

Распарадак Вялікапостных рэкалекцый на 2019 год
у парафіі Св. Яна Хрысціцеля г. Мінска (Серабранка)

Рэкалекцыяніст: кс. Чэслаў Паўлюкевіч

І дзень – 05.04.2019 г. – Пятніца.

18.00 – крыжовы шлях для ўсіх вернікаў.

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

ІІ дзень – 06.04.2019 г. – Субота.

8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

12.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для колаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіон Марыі, дапамога душам чысццовым, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве.

16.00 – крыжовы шлях для дзетак.

18.00 – пакутнае набажэнства для ўсіх вернікаў.

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

21.00 – рэкалекцыйная навука для моладзі

ІІІ дзень – 07.04.2019 г. - Нядзеля.

8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

10.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для маладых сем’яў.

11.30 – песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.

12.00 – Св. Імша (Сумма) з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.

14.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для моладзі.

18.15. – Нешпары

19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. (Заканчэнне рэкалекцый)


 

VIII Звычайная нядзеля 3 сакавіка 2019 года

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

·       4. Панядзелак — успамін св. Казіміра, каралевіча. Дзень імянінаў кс. Казіміра Шыдэлкі. Памятаем аб ім у сваіх малітвах.

·       6. Серада – папяльцовая серада. Пачатак Вялікага посту. Час асабістай духоўнай працы над сваімі людскімі недахопамі і грахамі. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00.

·       7.Чацвер – успамін св. Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц. Таксама
І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні як да манаскага, так і святарскага жыцця.

·       8. Пятніца – успамін св. Яна Божага, законніка.

·       9. Субота – успамін св. Францішкі Рымскай, законніцы.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

Распарадак Набажэнстваў на Вялікі Пост у парафіі Св. Яна Хрысціцеля:

Ø Крыжовы шлях для дарослых па пятніцам у 8.45 і а 18.00 гадзіне.

Ø Крыжовы шлях для моладзі па пятніцам а 20.00 гадзіне.

Ø Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў па суботам а 16.00 гадзіне.

Ø Песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту па нядзелям а гадзіне 11.30.

·     9. Субота – а 17.00 гадзіне будзе справавацца Св. Эўхарыстыя
ў інтэнцыі руху “Маці Божай Патронкі добрай смерці”.

·     Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы складаеце на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні!

·     З 25 па 29 сакавіка ў нашым араторыі будуць праходзіць вакацыі з Богам. Запрашаем да ўдзелу дзяцей ад 3 класа і падлеткаў.  Для запісу звяртацца да с. Дар’і або кс. Паўла да 20 сакавіка.

·     На гэтым тыдні для бацькоў і дзяцей, якія рыхтуюцца да першай святой Камуніі, адбудуцца сямейныя катэхэзы ў араторыі. У панядзелак 4 сакавіка - І год падрыхтоўкі. У аўторак 5 сакавіка - ІІ год падрыхтоўкі. Пачатак а 19:00 гадзіне.

 

Калядные наведванні ў парафіі

 Св. Яна Хрысціцеля на 2019 год

 

26.02.2019 - аўторак

Партызанскі пр-т:

Дом 9 кв. 11;

дом 28/1 кв 4;

дом 28/2 кв. 211;

дом 32/3 кв. 76;

 

27.02.2019 – серада

Партызанскі пр-т:

Дом 44 кв. 6

дом 54 кв. 40;

дом 56/2 кв. 28;

дом 62 кв. 1;

дом 89А кв. 53

дом 89Б кв. 29;

дом 145 кв. 27;

 

28.02.2019 – чацвер

вул. Сурыкава:

дом 23 кв. 19;

дом 26 кв.  2;

вул. Кашавога: 

дом 21а кв. 38; дом 33 кв. 23;

 

1.03.2019  пятніца

вул. Філатава:
дом 5а
кв. 59;

вул. Жылуновіча:
дом 12
кв. 12;
дом 26
кв. 2; кв.
8;
дом 47 кв. 43;

 

2.03.2019 - субота

вул. Шчотаўка:
дом 20 кв. 4;

зав. 2-гі Юнацкі, 18;

вул. Айвазоўскага:
дом 35
кв. 2;

вул.Грэкава:
дом 3
кв. 6; дом 4 кв. 41;

 

 

 

Увага!!!

Калі хто не зможа ў гэтыя дні прыняць святара, просім паведаміць аб гэтым у парафіяльным кіёску   

  тел. (17) 367 93 86


 

Апошнія аб'явы

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску