Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:
23 лістапада ўвесь Касцёл адзначае вялікую ўрачысасць – Хрыста Валадара Сусвету. Гэта урачыстасць нагадвае нам пра царскую годнасць Хрыста, Сына Божага і Збавіцеля, ёю заканчваецца Літургічны год і падчас яе мы падводзім вынікі пражытага года.
Менавіта таму вернікі парафіі св. Яна Хрысціцеля сабраліся на св.Імшы, каб разам адзначыць гэтае свята. Падчас св.Імшы вернікі прынеслі да алтара дары – сімвал плёнаў, якія яны атрымоўвалі ад Пана на працягу года.
Канцэрт у гонар св.Цэцыліі адбыўся ў нашай парафіі
Катэгорыя: Навіны
22 лістапада ў капліцы св. Яна Хрысціцеля (Мінск, Серабаранка) адбыўся штогадовы традыцыйны музыкальны канцэрт, прысвечаны памяці нябеснай заступніцы музыкаў – Святой Цэцыліі.
“Бойка гарадоў”: тэатральны вечар адбыўся ў мінскім араторыі імя св.Яна Боско
Катэгорыя: Навіны
21 лістапада ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску (Серабранка) прайшоў чарговы тэатральный вечар імправізацыі. У гэты раз тэмай яго стала “Бойка горадоў”. Падчас усяго вечару каманды з розных гарадоў і вёскак пацвярджалі, што тое месца, адкуль яны родам, самае лепшае.
Другая Рэальная гульня адбылася ў араторыі імя св. Яна Боско 16 лістапада. Барацьба ізноў разгарнулася паміж двума камандамі: “Белыя” і “Чырвоныя”. Негледзячы на вельмі халоднае надвор’е, удзельнікі паказалі сябе сапраўднымі героямі – яны не баяліся забрудзіць сваё адзенне, адмарозіць насы і пальцыі і захоўвалі пазітыўны настрой да канца гульні.
26 кастрычніка ў араторыі імя св.Яна Боско пры парафіі св.Яна Хрысціцеля ў Мінску прайшла першая ў гэтым сезоне “Рэальная гульня”. Праводзілася гульня для падлеткаў, якія вучацца ў 5-11 класах. Арганізатары ставілі мэтай паказаць падрастаючай моладзі, што свой вольны час можна праводзіць не толькі ў камп'ютары, і выклікалі іх на рэальныя спаборніцтвы.
12 кастрычніка ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля (Мінск, Серабранка) адбылося свята для дзетак пад назвай “ Да Марыі топ-топ-топ…”. Мэтай свята арганізатары ставілі знаёмства маленькіх вернікаў з малітвай на Ружанцы. Падчас праграмы дзеці крочылі па частках Ружанца, знаёмічыся бліжэй асабіста з кожнай з іх. На кожнай часцы ўдзельнікі свята праз гульні, спевы, сцэнкі мелі магчымасць глыбей паразважаць над яе сэнсам. І пасля сумесных разважанняў сама Марыя даравала прысутным пацерку, на якой была напісана назва часткі.
4 кастрычніка ў Каталіцкім моладзевым цэнтры імя св. Яна Боско ў Мінску адбылося адкрыццё новага сезона. Вечар быў поўны радасці і весялосці, бо быў насычаны цікавымі гульнямі і сюрпрызамі.
Разынкай вечару стала віншаванне тых удзельнікаў, якія адзначалі свае дні нараджэння летам і восенню. Пасля агульнага фотаздымку быў салодкі стол і дыскатэка.
Свята для дзетак адбылося ў араторыі імя св.Яна Боско
Катэгорыя: Навіны
28 верасня 2014 ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско адбылося свята для дзяцей, прысвечанае пачатку навучальнага і аратарыйнага года. Спачатку арганізатары гэтай святочнай сустрэчы запрасілі дзяцей і іх бацькоў на св. Імшу, на якой усе разам разважалі над Словам Божым, дзякавалі Богу за атрыманыя дары і прасілі Пана аб патрэбных ласках для сваіх сем’яў.
Тэатральны вечар прайшоў у араторыі імя св.Яна Боско 27 верасня
Катэгорыя: Навіны
Адкрыццё тэатральнага сезона ў араторыі імя св. Яна Боско (парафія св.Яна Хрысціцеля, Мінск) адбылося 27 верасня. Пад дэвізам "Назад у будучыню" былі аб'ядананыя тры каманды-прадстаўнікі розных пакаленняў: “Малыя”, “Лімоны” (моладзь), а таксама “Народжаныя ў СССР” (старэйшыя).