Навіны
Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:
Біскуп Антоні Дзям’янка: Ян Хрысціцель паказаў сваю веліч праз пакорнае выкананне даручанай яму місі
- Катэгорыя: Навіны
24 чэрвеня 2010 г. мінская парафія Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) адзначала парафіяльную ўрачыстасць. У гэты дзень да мясцовых вернікаў і душпастыраў далучыўся дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, які выказаў радасць з магчымасці маліцца разам з серабранкаўскай парафіяй і атрымаць адпуст.Урачыстасчь св. Яна Хрысціцеля
- Катэгорыя: Навіны
У чацьвер 24 чёрвеня – урачыстасць нараджэння святога Яна Хрысціцеля, для нашай парафіі гэта - патранальнае свята. Удзел у святой Імшы абавязковы. Святая Імша ў нашым касцёле адбудзецца а 7.00, 9.00, 11.00 і 19.00. У гэты дзень завяршыцца выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэтну, з нагоды Года Святарства, перад вячэрняй Святой Імшой а 18 гадзіне. Мінск: дзень духоўных сустрэч і сімпозіум на заканчэнне Года святарства
- Катэгорыя: Навіны
10 чэрвеня 2010 г. у капліцы святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат) адбыўся дзень духоўных сустрэч духавенства і сясцёр законных, якія працуюць у Мінскай вобласці. У межах сустрэчы адбыўся сімпозіум на заканчэнне Года святарства.Падрабязней: Мінск: дзень духоўных сустрэч і сімпозіум на заканчэнне Года святарства
Святочны кірмаш на заканчэнне катэхетычнага года ў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля
- Катэгорыя: Навіны

30 мая 2010 г. на заканчэнне катэхетычнага года ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат) адбыўся святочны кірмаш. Удзельнікамі вясёлага свята сталі парафіяльная моладзь, дзеці і іх бацькі.
Разам са сваімі парафіянамі весяліліся і прымалі ўдзел у спаборніцтвах дырэктар Моладзевага цэнтра імя св. Яна Боска кс. Аляксандр Яшэўскі SDB і сёстры салезіянкі.
Сакрамэнт канфірмацыі ў Серабранцы: жадаем крочыць у Божай праўдзе і пазбягаць усялякага граху
- Катэгорыя: Навіны
23 мая 2010 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат). Сакрамэнт хрысціянскай сталасці прынялі 119 вернікаў з парафіі ў Серабранцы і парафіі Духа Святога ў Чыжоўцы.Першая Камунія 2010
- Катэгорыя: Навіны
Салезіяне з Беларусі прымаюць удзел у VI капітуле Усходняй Салезіянскай Акругі
- Катэгорыя: Навіны
У панядзелак 26 красавіка 2010 г. у Акцябрскім (Маскоўская вобласць) распачала сваю працу VI капітула Салезіянскай Усходняй Акругі. Да гэтай салезіянскай правінцыі належаць салезіяне, якія працуюць у Беларусі, Грузіі, Украіне і Расіі.Падрабязней: Салезіяне з Беларусі прымаюць удзел у VI капітуле Усходняй Салезіянскай Акругі
Дарадчык Генеральнага настаяцеля таварыства салезіянаў сустрэўся з прадстаўнікамі Мінгарвыканкама
- Катэгорыя: Навіны
15 красавіка 2010 г. кс. Стэфан Тураньскі SDB, дарадчык Генеральнага настаяцеля Таварыства св. Францішка Сальскага (салезіяне), сустрэўся з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама спадаром Міхаілам Ціцянковым і начальнікам аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінгарвыканкама спадарыняй Алай Рабіцавай.
Памяці Благаслаўлёнага Міхала Руа
- Катэгорыя: Навіны
6 Красавіка Салезіянская супольность адзначае стагоддзе з дня смерці першага паслядоўніка Дона Боско - Благаслаўлёнага Міхала Руа. Ён памёр у сваім пакоі ў Вальдокко ў Турыне сто гадоў таму. Салезіяне прысвячаюць памяці гэтага вялікага прапаведніка, асветніка і рэлігійнага дзеяча год святкавання, які пачаўся 31 студзеня гэтага года і скончыцца Міжнародным Кангрэсам "Жыцце Дона Руа ў Гісторыі", які пройдзе ў Рыме з 29 па 31 кастрычніка ў так званым Салезіаніўме.
Рэзурэкцыйная святая Імша
- Катэгорыя: Навіны
На світанні 4 красакавіка 2010 г. у капліцы Св. Яна Хрысціцеля адбылася рэзурэкцыйная святая Імша, якую цэлебраваў кс. Аляксандр Яшэўскі SDB. Перад святочнай Літургіяй пад урачыстыя пералівы званоў навокал капліцы прайшла працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, якая стала сапраўдным сведчаннем таго, што Хрыстус уваскрос.










