Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Навіны

Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:

У вялікодную ноч, у парафіі Святога Яна Хрысціцеля адбылося традыцыйнае начное Чуванне, з нагоды Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста. Сярод удзельнікаў, колькасць якіх налічвала больш за  50 асобаў, прысутнічала як моладзь, так і  людзі сталага ўзросту.

Вялікая Субота – адна з найвялікшых урачыстасцей у Касцёле каталіцкім, урачыстасць Уваскрасення Хрыста, перамогі Яго над смерцю, а таксама вызваленне чалавецтва ад грахоў. У гэты дзень вернікі аднаўляюць абяцанні, складзеныя некалі падчас Сакрамэнту Хросту, за што Касцёл дае поўны адпуст.

2 красавіка 2010 года па ўсім свеце не была адпраўлена ніводная св. Імша. Гэта дзень Смеці Пана - Вялікая Пятніца. Літургія Вялікай Пятніцы адбылася ў нашай парафіі а 19 гадзіне. Духоўны сэнс гэтага дня – укрыжаванне і смерць Збаўцы. Найсвяцейшы Сакрамэнт у гэты дзень змешчаны ў Цямніцы Хрыстовай, а не ў Табернакулюме. Вялікая Пятніца з’яўляецца апошнім прыступкам перад урачыстасцю Уваскрасення Пана.

Прэзідэнт Беларусі скіраваў словы падзякі і віншавання з Вялікаднем у адрас мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат). «Дзяржава высока ацэньвае Вашу працу па духоўна-маральным выхаванні грамадства», — чытаем у пісьме за подпісам першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РБ Наталлі Пяткевіч.

1 красавіка 2010 года ўвесь каталіцкі свет абыходзіў пачатак Пасхальнага Трыдуума - Вялікі Чацвер, дзень устанаўлення Езусам Хрыстом двух найважнейшых Сакрамэнтаў – Эўхарыстыі і Святарства. Менавіта таму напачатку святой Імшы ксяндзы нашай парафіі пачулі словы падзякі і віншавання ад паствы.
Кс. Аляксандар Яшеўскі, які ўзначаліў Літургую урачыстай Св. Імшы, падчас сваёй прамовы звярнуў увагу на тую паважнасць, якой з'яўляецца Сакрамэнт Эўхарыстыі ў жыцці кожнага верніка.

Касцёл, падрыхтаваны саракадзённым велікапосным пакаяннем, у Пальмовую нядзелю пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва свята — Вербная нядзеля).

21 сакавіка 2010 года ў Цэнтры Моладзі імя Св. Яна Боско была прадэманстравана тэатралізаваная пастаноўка "Містэрыя Мукі Пана", якую падрыхтавала моладзь парафіі св. Яна Хрысціцеля пад кіраўніцтвам Аляксея Станкевіча, Вольгі Лабуць а таксама С. Віалеты Врубэль.
Тэтральная трупа ў складзе амаль 30 чалавек, прыклала безліч намаганняў, каб ажыцявіць гэту пастаноўку, паказаць апошні дзень зямнога жыцця Езуса Хрыста.

Спрэчка за касцёл у Раўбiчах — за дзесяць метраў ад славутых трамплiнаў — iдзе ўжо амаль 20 гадоў. Карэспандэнт "Звязды" сустрэўся ў раўбiцкiм касцёле (музеi) з дырэктаркай Валянцiнай ПІСАРЭНКАЙ i ксяндзом Iгарам ЛАШУКОМ, каб даць абодвум бакам выказацца.

У другі дзень рэкалекцый у парафіі Св. Яна Хрысціцеля кс. Аляксандр Мятліцкі SDB звярнуў увагу на такі тэмат як "Прабачэнне Бога і бліжняга". Аўдыа-варыянт другога дня Рэкалекцый можна праслухаць альбо спампаваць на нашым сайце.

{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2010-03-07_recollect-2_miatlickiy.mp3{/audio}


Рэкалекцыі - гэта час духоўнага аднаўлення і ачышчэння роздума над сваім жыццём. У парафіі св. Яна Хрысціцеля рэкалекцыі адбудуцца 6–8 сакавіка 2010 г. З навукай рэкалекцыйнай выступае кс. Аляксандр Мятліцкі SDB.  Аўдыа-варыянт першага дня Рэкалекцый можна праслухаць альбо спампаваць на нашым сайце.

{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2010-03-06_recollect-1_miatlickiy_low.mp3{/audio}


Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску