Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Навіны

Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:

Пасля завяршэння працоўнага візіту ў Аўстрыю, прысвечанага абмеркаванню кірункаў супрацоўніцтва ў сферы дабрачыннай дзейнасці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дырэктар «Нацыянальнага Карытас» кс. Віктар Гайдукевіч SDB накіраваліся ў Мюнхен, дзе 31 студзеня 2010 г., ва ўспамін св. Яна Боска, прынялі ўдзел ва ўрачыстасці салезіянскай сям’і.

31 студзеня для нашай парафіі - дата незвычайная. А менавіта таму, што на гэты дзень прыпадае ўрачыстасць святога Яна Боско, святара – заснавальніка Таварыства святога Францішка Сальскага,  кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў і свецкай асацыацыі Салезыян Супрацоўнікаў.

24 студзеня 2010 г. распачаўся візіт у Германію Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і дырэктара «Нацыянальнага Карытас» у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB. Падчас візіту, які будзе працягвацца да 31 студзеня, адбудзецца шэраг сустрэч з прадстаўнікамі «Renovabis» і нямецкага «Карытас» для абмеркавання кірункаў супрацоўніцтва ў сферы дабрачыннай дзейнасці ў Беларусі.

«Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» (Мц 25, 40). Менавіта гэтыя словы Езуса, прамоўленыя Ім амаль дзве тысячы год таму, натхнялі арганізатараў і ўдзельнікаў дабрачыннай акцыі на дапамогу дзецям, якія сталі ахвярамі землятрусу на Гаіці. Дадзенае мерапрыемства адбылося 24 студзеня 2010 г. у парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат).

24 студзеня 2010 г., ва ўспамін святога Францішка Сальскага, які з’яўляецца галоўным апекуном таварыства салезіянаў, у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат), дзе працуюць ксяндзы салезіяне, адбудуцца адпустовыя набажэнствы, а таксама дабрачынная акцыя на карысць дзяцей, якія сталі ахвярамі землятрусу на Гаіці.

Кожны год у актаву Нараджэння Пана ксяндзоў салезіянаў і сёсцёр салезіянак, якія працуюць у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат), наведваюць іх бацькі. Сёлета ў гэтай каляднай сустрэчы, якая адбылася 26 снежня 2009 г., прымаў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
 
Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце Езусе!
У гэтае благаслаўленае Свята Нараджэння Божага, шчыра віншуем вас і жадаем, каб перажыванне Таямніцы Нараджэння Хрыста Пана стала для вас крыніцай Веры, Надзеі і Любові.
Няхай Збаўца Свету ў новым 2010-м годзе адорыць вас шматлікімі ласкамі!
Узрадуйся Зямля! Збаўца нарадзіўся!   
 
 

Сёння, 20 снежня 2009 года пры парафіі завяршыліся Адвэнтовыя рэкалекцыі. На трэці дзень з прамовай выступаў кс. Аляксандар Яшэўскі SDB. Тэматам прамовы быў Сакрамэнт Споведзі і шчырая да яго падрыхтоўка. Прапануем вашай увазе аўдыа-варыянт прамовы, ікі можна праслухаць альбо спампаваць.

 (6,2 Мб) {audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2009-12-20_recollect-3_yasheuski.mp3{/audio}

Увесь адвэнтовы перыяд ажно да Свята Нараджэння Божага ў парафіі адпраўляюцца раратнія св. Імшы. З 18 па 20 снежня пры парафіі праходзяць Адвэнтовыя Рэкалекцыі. З навукай рэкалекцыйнай выступае кс. Аляксандар Яшэўскі SDB. Тэмай першага дня рэкалекцый стаў Сакрамэнт Хросту. Аўдыа-варыянт першага дня Рэкалекцый можна праслухаць альбо спампаваць на нашым сайце.

{audio}http://serebranka.sdb.by/2/images/stories/files/2009-12-18_recollect-1_yasheuski.mp3{/audio}

Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з набажэнства >>>

8 снежня 2009 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, маладыя вернікі парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат), якія з’яўляюцца членамі Руху чыстых сэрцаў, аднавілі абяцанні жыць у чысціні да сакрамэнту сужэнства.

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску