Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Навіны

Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:

21 чэрвеня было адзначана ў нашай парафіі дзвюмя незвычайнымі падзеямі: па-першае, у гэты дзень мы святкавалі першую гадавіну візіта ў нашу парафію Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы Бэнедыкта 16 кардынала Тарчызіо Бертоне. З гэтай нагоды было перанесена наша парафіяльнае свята святога Яна Хрысціцеля, якое замест 24 чэрвеня таксама адзначалася 21-га.

14 чэрвеня 2009 г. у Мінску адбылася эўхарыстычная працэсія з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, што традыцыйна адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Сёлета ў працэсіі з Найсвяцейшым Сакрамэнтам прынялі ўдзел каля 10 тысяч чалавек.

{webgallery}
{/webgallery}Запрашаем на малітоўную сустрэчу моладзі г. Мінска 21 чэрвеня,  11:00, у гадавіну візыту Дзяржаўнага cакратара Яго Cвятасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ, у парафіі св. Яна Хрысціцеля (м-р Серабранка, вул.Пляханава, 28)

У суботу 6 чэрвеня 2009 г. на стадыёне «ФАК-Серабранка» адбыўся турнір па міні-футболе «Кубак Дона Боска» для падлеткаў 13–15 гадоў, арганізаваны парафіяй св. Яна Хрысціцеля. Каманда з нашай парафіі - ФК "Савіа Серабранка" ізноў фіналіст.

24 мая ў нашай парафіі св. Яна Хрысціцеля, што на Серабранцы, было адразу два прыгожых свята.
Першае – Маці Божай Успамогі хрысціянаў, а другое – Першая Камунія нашых дзяцей і моладзі. Хваляванняў было вельмі шмат. Галоўнае, каб дзеці перажылі гэтае свята як вельмі асаблівае ў сваім жыцці, каб разам з бацькамі ўдзельнічалі ў Эўхарыстыі.

Праца-працай, а адпачываць таксама патрэбна. Вось і вырашыла нашая моладзь арганізаваць сумесны адпачынак. Даволі цікава было што з гэтага атрымаецца. А атрымалася ўсё вельмі смачна.

20 мая 2009 года у мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылося штомесячнае спатканне святароў, законнікаў і законных сясцёр Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі. Традыцыйна сустрэча ўключала ў сябе два этапы: малітоўныя набажэнствы і абмеркаванне арганізацыйных пытанняў. Святую літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Урачыстасць у гонар святой Марыі Дамінікі Мадзарэлла традыцыйна асаблівым чынам адзначаецца у нашай парафіі. А менавіта таму, што святая сястра была заснавальніцай кангрэгацыі "Дачок Марыі Успамогі хрысціянаў" сясцёр-салезіянак, якія аддана працуюць на карысць Божую таксама і ў нашай парафіі.

Наступілі доўгачаканыя вялікія выхадныя, звязаныя са святам 1-га мая. Але каталіцкая моладзь Беларусі (у тым ліку і з нашай парафіі) час дарма не губляла.
Менавіта, падчас гэтых дзён, цудоўны горад Вільня сустракаў пілігрымаў з розных краін свету  на малітоўным спатканні Тэзэ.

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску