Навіны
Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:
Вербная Нядзеля
- Катэгорыя: Навіны
Касцёл, падрыхтаваны саракадзённым велікапосным пакаяннем, у Пальмовую нядзелю пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем для здзяйснення пасхальнай таямніцы адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў нас, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва свята — Вербная нядзеля).
Апостальская справа дапамогі душам чыстцовым
- Катэгорыя: Навіны
У нядзелю 29 сакавіка у нашай парафіі была сястра Кінга з Польшчы, якая распаявла пра Апостальскую справу дапамогі душа чыстцовым.
Таварыства існуе больш за 120 год і іх навука сканцэнтраваная на тым, что Чысьцец заўсёды існаваў і існуе.
З днём Нараджэння, кс. Ігар!
- Катэгорыя: Навіны
Сайт Serebranka.sdb.by шчыра віншуе свайго кіраўніка - ксяндза Ігара Лашука SDB са святам Дня Нараджэння!
Няма слоў, якія змаглі бы выказаць удзячнасць, за тую велізарную працу якую ён правёў і зараз вядзе пры нашай парафіі! Далучаемся да ўсіх віншаванняў і малітваў, скадзеных у адрас нашага пастыра. Жадаем яму моцнага здароўя, трывалай веры і нястомнай адданасці Богу і Касцёлу.
З найлепшымі пажаданнямі, афіцыйны сайт парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.
Прапануем таксама вашай увазе: фотаздымкі з віншавання ў Дзень Нараджэння
Рэкалекцыі для маладых сужэнстваў.
- Катэгорыя: Навіны
У нядзелю, 22 сакавіка, ў нашым Цэнтры моладзі адбыліся “маленькія рэкалекцыі”- дзень засяроджвання і разважання для маладых сужэнстваў. Адказнымі былі ксёндз Ігар Лашук і сястра Люцыя Бальцэвіч. Пілігрымка са святым Юзафам у Будслаў
- Катэгорыя: Навіны
19 сакавіка 2009 г., ва ўрачыстасць святога Юзафа, адбылося ўрачыстае ўнясенне адрэстаўраванага абраза святога Юзафа ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Велікапосныя рэкалекцыі .частка 3 (у фармаце МР3)
- Катэгорыя: Навіны
Падрабязней: Велікапосныя рэкалекцыі .частка 3 (у фармаце МР3)
Рэстаўрацыя абраза св. Юзафа
- Катэгорыя: Навіны
На ахвяраванні з нашай парафіі, амаль што завяршылася рэстаўрацыя абраза святога Юзафа з санктуарыя Маці Божай ў Будславе. З гэтай нагоды, 19 сакавіка, пробашч і група парафіянаў, хто жадае і мае магчымасць, паедуць у Будслаў, каб перадаць адрэстаўраваны абраз будслаўскай бызыліцы.
ПАРАФІЯЛЬНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ НА ВЯЛІКІ ПОСТ 2009
- Катэгорыя: Навіны
На гэтым тыдні, адбудуцца ад 13 сакавіка да 15 сакавіка парафіяльныя рэкалекцыі.
Праводзіць будзе айцец Сяргей Трысцень -кармеліта.
Велікапосныя рэкалекцыі ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля (у фармаце МР3)
- Катэгорыя: Навіны
13 сакавіка 2009 г. у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) распачаліся трохдзённыя велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіць а. Сяргей Трысцень OCD. Прапануем вашай увазе рэкалекцыйныя гаміліі, прамоўленыя ў гэтыя дні, у фармаце МР3.
Велікапосныя рэкалекцыі .частка 2 (у фармаце МР3)
- Катэгорыя: Навіны
Прапануем вашай увазе рэкалекцыйную гамілію, прамоўленую а. Сяргеем Трысцень OCD 14 сакавіка, у фармаце MP3
- Гамілія ў другі дзень рэкалекцый 14.03.2009г.
- аўдыёфайл 7.7 Мб (або аўдыёфайл 3.9 Мб)










