Навіны
Пры усталёўцы новага тэхнічнага забеспячэння сайта, мы вырашылі не марудзіцца з пераносам навінаў і фотагалерэі старога фармату, але каб не страціць вынікі працы папярэдніх двух гадоў, даем спасылкі на адпаведныя раздзелы старога сайта:
Каляндар Мерапрыемстваў на Снежань-2008
- Катэгорыя: Навіны
Наступае "гарачая" пара для нашага касцёла. Традыцыйна напрыканцы каляндарнага года ў нашай парафіі праходзіць неверагодная колькасць рознастайных мерапрыемстваў.Прапануем вашай увазе план мерапрыемстваў нашай парафіі на заканчэнне снежня (г.з. 2008 года). Шчыра запрашаем усіх прыняняць чынны ўдзел!
Аднаўленні на сайце
- Катэгорыя: Навіны
Адбыліся аднаўленні на сайце у разделах Духавенства:
Чакайце хуткіх аднаўленняў таксама у іншых раздзелах!
Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі
- Катэгорыя: Навіны
Ад сапсаванасці свету Богам захавана, Ты ўжо была святою ў лоне маці Ганны...
У Беларусі будзе створана Канферэнцыя кіраўнікоў мужчынскіх манаскіх супольнасцяў
- Катэгорыя: Навіны
5 снежня 2008 г. у Сакратарыяце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў, падчас якой была выказана прапанова стварыць камітэт новай арганізацыі ў Касцёле ў Беларусі — Канферэнцыі кіраўнікоў мужчынскіх манаскіх супольнасцяў. Пра мэты стварэння гэтай арганізацыі распавёў старшыня камісіі па рэгістрацыі Канферэнцыі кс. Ігар Лашук SDB, дэкан Серабранкаўскі.
Падрабязней: У Беларусі будзе створана Канферэнцыя кіраўнікоў мужчынскіх манаскіх супольнасцяў
Уступ у служэнне
- Катэгорыя: Навіны
У чацьвер 4 снежня 2008 года у нашым касцёле адбылася важная падзея. На пасаду Дырэктара супольнасці салезіянаў св. Яна Боска (на трохгадовы тэрмін) уступіў кс. Віктар Гайдукевіч.
Рараты
- Катэгорыя: Навіны
Распачаўся Адвэнт - 4 тыдня годнага чакання і падрыхтоўкі да Прыйсця Пана Езуса. А разам з ім распачынаюцца Раратнія Святыя Імшы, якія у нашым касцёле будуць адбывацца кожны дзень акрамя нядзелі а 7 гадзіне раніцы. Усіх шчыра запрашаем!
У Каталіцкім Касцёле распачынаецца Адвэнт
- Катэгорыя: Навіны
Адвэнт — час радаснага чакання Нараджэння Хрыста — сёлета распачнецца ў нядзелю 30 лістапада. У Каталіцкім Касцёле Адвэнт (з лац. adventus — чаканне, прыйсце) распачынае літургічны год. У першыя вякі хрысціянства Адвэнт працягваўся толькі два тыдні, аднак, падчас Пантыфікату папы Грыгорыя Вялікага гэты перыяд павялічыўся да чатырох тыдняў.
Урачыстасць св. Цэцыліі
- Катэгорыя: Навіны
22 лістапада пасля вячэрняй святой Імшы ў нашай парафіі адбыўся канцэрт парафіяльных музычных груп, прысвечаны святой Цэцыліі, якая апякуецца касцёльнай музыкай.
Сімпозіум «Касцёл i СНІД» у Мінску
- Катэгорыя: Навіны
6 снежня 2008 г. у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (вул. Пляханава, 28-1, мікрараён Серабранка) з нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які адзначаецца 1 снежня, адбудзецца сімпозіум «Касцёл i СНІД».
Рада усходняй Акругі
- Катэгорыя: Навіны
12-13 лістапада наш пробашч кс. Ігар Лашук, які з верасня прызначаны Радцам Інспектара "Усходняй акругі таварыства св. Францыска Сальскага (салезіянаў)", удзельнічаў у паседжанні Рады Усходняй Акругі у Маскве, дзе разглядаліся пытанні з жыцця салезіянаў на Беларусі.










