Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Нарадзіўся 17 чэрвеня 1957 г. у вёсцы Нова Высь (Польшча). У 1966г. прыняў Першую Святую Камунію ў парафіі св. Сымона Тадэвуша.

У 197 2г. скончыў школу.

1972-75 гг. вучыўся ў салезіянскай прафесійнай школе ў Асвенціме па спецыяльнасці сталяр–цясляр.

1975-76 гг. — салезіянскі навіцыят у Копцу каля Чэнстоховы, першы манаскі абет.

1976-79 гг. вучыўся на вячэрнім аддзяленні ў тэхнікуме па спецыяльнасці механік, токар, слесар.

1979 г. пачаў вывучаць філасофію і 25 лістапада гэтага ж года атрымаў сутану.

1981-82 гг. — распачаў педагагічную практыку ў салезіянскай школе ў Асвенціме.

1982-86 гг. вывучаў тэалогію.

У 1986 г. Абараніў дыплом магістра тэалогіі па педагогіцы на тэму “Роля бацькі ў працэсе выхавання дзяцей” у Каталіцкім універсітэце ў Любліне пад кіраўніцтвам ксяндза –прафессара Юзэфа Вілька, СДБ.

18 чэрвеня 1986 прыняў сакрамант святарства.

1986-92гг. — працаваў у салезіянскай парафіі найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Чэнстахове.

1992-93гг. — працаваў у Адэсе (Украіна) ў парафіі св. Пятра і Унебаўзяцця НПМ.

1993-2004гг. — працаваў у Маскве (Расія) у Катэдры. Апошнія 8 гадоў з гэтага перыяду быў дырэктарам дзіцячага дому “Дзеці вуліцы”.

2004-05гг. — прайшоў курс італьянскай мовы ў г. Анкона (Італія) і там жа працаваў у парафіі і маладзёжным цэнтры.

У 2005г. распачаў сваю працу ў салезіянскай парафіі “св. Яна Хрысціцеля” г. Мінск і працу пробашча ў парафіі “МБ Успамогі Хрысціянаў” в. Бараўляны.

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску