Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Святая твая дарога...

30 верасня падчас вячэрняй св. Імшы а 19 гадзіне наша парафія развітвалася з кс. Паўлам Шчарбіцкім SDB. З гэтага моманту святар будзе несці сваю паслугу ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні. Адпаведнае рашэнне аб перамене прыняў дэлегат салезіянаў у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB, якое выказаў праз афіцыйны ліст, накіраваны да салезіянскай сям’і нашай краіны.
 
У мінулую нядзелю, 27 верасня, падчас св. Імшы Сумы наша парафія вітала новага святара – кс. Івана Огара  SDB, які будзе выконваць абавязкі дырэктара мінскай супольнасці салезіянаў.   

Напрыканцы св. Імшы вернікі нашай парафіі выказвалі кс. Паўлу свае сардэчныя падзякі і абяцалі памятаць яго ў сваіх малітвах. У сваю чаргу святар таксама дзякаваў вернікам за іх прысутнасць і падтрымку.

Ойча, ад імя рэдакцыі парафіяльнага сайта таксама хочам Вам падзякаваць за Вашую адданнасць свайму пакліканню і за прыклад веры, пакоры і хрысціянскай радасці! Жадаем Вам далейшай плённай працы на жніве Пана і абяцаем Вам сваю падтрымку!
 
Даведка: кс. Павел Шчарбіцкі SDB нарадзіўся ў Мінску ў 1979 годзе. У 2001 годзе скончыў інстытут правазнаўства. У гэтым жа годзе распачаў працэс фармацыі ў прынавіцыяце ў Славакіі ў г. Банска Быстріца. 30 ліпеня 2011 года  у мінскай архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі прыняў святарскае пасвячэнне праз малітву кансэкрацыі  яго эксэленцыі арцыбіскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Тадэвуша Кандрусевіча.

З 2011 года да гэтага часу кс. Павел служыў Богу і людзям у нашай парафіі. У розныя моманты служэння ён выконваў ролю вікарыя парафіі, дырэктара мінскай супольнасці салезіянаў і быў адказным за араторый.

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску