Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 19, Панядзелак – успамін св. Паўла ад Крыжа, прэзбітэра.
  • 22, Чацвер – успамін св. Яна Паўла II, папы.
  • 23, Пятніца – успамін св. Яна Капістрана, прэзбітэра.
  • 24, Субота – успамін св. Антонія Марыі Клярэта, біскупа. Таксама ў гэты дзень згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне праз Яе заступніцтва можна будзе атрымаць Божае благаслаўленне. Запрашаем!

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 19 кастрычніка ў панядзелак – разпачынаем навэнну да св. Юды Тадэвуша ў інтэнцыі хуткага вяртання на Беларусь нашага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. У нашай парафіі навэннай будзем маліцца на прыканцы св. Імшаў.
  • 19 кастрычніка а гадзіне 18.30 па вул. Серафімовіча 19, адбудзецца для дзетак і бацькоў малітоўная сустрэча на св. Ружанцы, якую ўзначаліць бп. Юрый Касабуцкі. Запрашаем і заахвочваем бацькоў і дзетак прыняць свой удзел. Сустрэча будзе адбываца на вуліцы пры сацыяльным цэнтры.
  • Дзяцей і моладзь просім запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Асабліва просім на гэта звярнуць увагу бацькоў і апекуноў. У сувязі з эпідэміяй каранавірусу катэхэзы ў катэхэтычных класах адбываюцца на дыстанцыі.
  • У нашым парафіяльным кіёску прымаем спіскі памерлых на выпамінкі, за якіх будзем маліцца 2 лістапада, а таксама на парцягу ўсяго месяца лістапада на св. Ружанцы. Вельмі просім вернікаў не адкладваць гэтай справы на апошні час.
  • Таксама ў нашым парафіяльным кіоску можна набыць лампадкі і літургічныя каляндары са святамі на 2021 год.
  • Запрашаем працуючую моладзь і студэнтаў на катэхэзу, якія адбываюцца па аўторках і серадах, на выбар, а гадзіне 20.15 у будынку нашага араторыя з захаваннем дыстанцыі.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску