Згодна з літургічным калянадаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 19 сакавіка, аўторак – Урачыстаць св. Юзафа. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень абавязковы і няма посту. Таксама у гэты дзень свае імяніны святкуе арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які запрашае ўсіх жадаючых з гэтай нагоды на Святую Імшу, якую ён будзе цэлебраваць у Мінскай Архікатэдры а 12 гадзіне..
- 24 сакавіка, нядзеля – Пальмовая (Вербная) Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана. Распарадак Св. Імшаў будзе наступны: 8.00, 10.00, 12.00, 16.00 і 19.00 У гэты дзень ахвяраванні збіраем на патрэбы духоўнай семінарыі. Таксама пры выхадзе з нашай святыні, моладзь будзе збіраць ахвяраванні на патрэбы завяршэння рамонту араторыя. Просім быць зразумелымі і адкрытымі.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй ахвяры збіраем на набыццё абсталявання для ўнутранага асвятлення новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- 20 сакавіка, серада – у гэты дзень адбудзецца наведванне хворых нашай парафіі, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамагчы ім духоўна падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Час наведвання будзем узгадняць тэлефанічна.
- 23 сакавіка, субота – у 15.00 адбудзецца чарговая фармацыйная сустрэча для хлопцаў, якія прагнуць стаць міністрантамі. Запрашаем таксама хлопцаў, хто яшчэ не запісаўся, але мае жаданне служыць пры алтары. Бацькоў просім дапамагчы сваім сынам ў гэтым рашэнні.
- 23 сакавіка, субота – а 9.00 гадзіне пры нашай святыні адбудзецца парафіяльны суботнік. Запрашаем вернікаў дапамагчы ў прыбіранні вакол святыні, каб падрыхтавацца да надыходзячых Велікодных Святаў.
- 23 сакавіка ў г. Смаргонь пройдзе 4я Аратарыяда падлеткаў з 5 па 7 клас (спартыўныя спаборніцтвы паміж салезіянскімі араторыямі Баларусі). На якой будуць прадстаўлены наступныя дысцыпліны:
- Настольны футбол
- Настольны Тэніс
- Шашкі
- Інтэлектуальны конкурс па біяграфіі кс. Боско
- Дартс
- Два капітаны
- Эстафеты
- Агульная спартыўная падрыхтоўка.
Пры нашым араторыі арганізоўваецца выязд для ўсіх тых, хто прагне прыняць удзел у аратарыядзе. Запісацца можна ў сясцер на катэхезе альбо ў ксяндза Алега.
- З 25 па 27 сакавіка для дзяцей і падлеткаў пры нашым араторыі пройдуць вясеннія вакацыі з Богам.
- дзеці 2 – 5 класс – з 9.00 да 16.00 (араторый будзе адчынены з 8.00). Ахвяра за удзел для дзяцей – 35 руб.
- падлеткі – з 17.00 да 21.00., Ахвяра за удзел для падлеткаў – 10 руб.
Тых, хто мае фінансавыя складанасці, але прагне прыняць удзел у вакацыях з Богам, просім звяртацца да ксяндза Алега. Запісацца можна у кіёску, альбо анлайн у інстаграме араторыя. Запрашаем!
Падчас выкацый з Богам патрабуем дапамогі вернікаў ў наступных рэчах:
- уборка араторыя з 16.00 да 17.00 (паміж дзіцячымі вакацыямі і вакацыямі для падлеткаў).
- дапамога у раздачы пасілкаў на сняданак і на абед.
Усіх, хто хоча і прагне дапамагчы ў гэтым, просім звяртацца ў закрыстыю.
- У маі месяцы ў нашай парафіі адбудзецца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання). Хто яшчэ не прыступаў да гэтага Сакрамэнту, аднак мае жаданне, можа звярнуцца ў закрыстыю і запісацца на падрыхтоўку. Падрыхтоўка проходзіць па нядзелям у 16.30 у будынку капліцы.
- Рыхтуемся да Вербнай нядзелі. Запрашаем вернікаў дапамагчы ва ўпрыгожванні вербаў. Падрыхтаваныя кветкі, вербы і стужкі можна ўзяць у памяшканні пры закхрыстыі. Гатовыя вербы можна прыносіць у захрыстыю.
- На гэтым тыдні калядныя наведванні завяршаюцца па праспекту Ракасоўскага. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не можа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- Сужэнствы, якiя жадаюць паглыбiць сваю любоў i ўзаемапаразуменне, перажыць нешта незвычайнае, а таксама тыя сужэнствы, якiя маюць часовыя цяжкасцi ў сваiх адносiнах, сардэчна запрашаем прыняць удзел у Сужэнскiх Рэкалекцыях, якiя праводзiць рух "Сужэнскiя Сустрэчы". Адбудуцца яны з 5 па 7 красавіка ў ЦЭНТРЫ “КАРЫТАС” у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян. Каб больш даведацца пра рэкалекцыi i запiсацца на iх, глядзiце калі ласка iнфармацыю на дошцы аб’яў.
- Інфармацыя для закаханых пар. З 9 красавіка стартуе цыкл вечароў для закаханых, які правядзе рух “Сужэнскія сустрэчы”. Удзельнічаць у іх могуць пары, якія сустракаюцца, а таксама тыя, якія вырашылі стварыць сям’ю, Гэта плённы, цікавы і рамантычны час, які дапаможа глыбей пазнаць і зразумець адзін аднаго. Вечары будуць праходзіць анлайн, такім чынам ў іх могуць удзельнічаць закаханыя пары з розных куткой Беларусі. Нумар тэлефона для запiсу можна даведацца на дошцы аб’яў.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі.
- Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!