Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
 
Сёння, 27 верасня, пад час св. Імшы Сумы наша парафія вітала новага святара, якому з гэтага часу належыць нясці сваю паслугу ў Серабранцы. Кс. Павел Шчарбіцкі SDB перадаў усе свае паўнамоцтвы выконваючага абавязкі дырэктара мінскай супольнасці салезіянаў кс. Івану Огару SDB. З гэтага моманту асноўным заданнем кс. Івана, згодна з Канстытуцыяй салезіянаў, стане натхненне “супольнасці, каб яна жыла ў вернасці Канстытуцыі і ўзрастала ў адзінстве”.
 
Адпаведнае рашэнне аб перамене прыняў дэлегат салезіянаў у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB, якое выказаў праз афіцыйны ліст, накіраваны да салезіянскай сям’і нашай краіны.
 
Напрыканцы супольнай малітвы салезіянская сям’я, якая служыць Богу і людзям у нашай парафіі і прысутнічаючыя вернікі сардэчна прывіталі кс. Івана, абяцаючы яму сваю падтрымку і выказваючы надзею на сумесную плённую працу дзеля збаўлення душаў. 
 
Згодна з рашэннем дэлегата, кс. Павел Шчарбіцкі SDB будзе несці сваю дальнейшую паслугу ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла. Імша падзякі святару за плённае служэнне ў нашай парафіі адбудзецца ў сераду, 30 верасня, а 19.00. 
 
Таццяна Ісакава
 
 

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску